Уладзімір Каранік: “Страховачным органам” павінен стаць Усебеларускі народны сход”

У рэгіёнах актыўна праходзіць абмеркаванне новай рэдакцыі Асноўнага Закона краіны.

Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі з актывам Дзятлаўскага раёна абмеркавалі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Сустрэча адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. Яна сабрала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў вертыкалі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў.

Прысутных павітаў і заклікаў да канструктыўнага дыялога старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Прадоўжыў тэму губернатар. Ён расказаў аб фарміраванні палітычнай сістэмы суверэннай Беларусі, аб прадыктаванай патрабаваннямі часу неабходнасці карэкціроўкі Канстытуцыі, патлумачыў, чаму людзям важна прыняць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме.

– Дзеючая Канстытуцыя сыграла сваю ролю ў аб’яднанні грамадства і будаўніцтве незалежнай дзяржавы. Нам удалося стварыць камфортную для жыцця, спакойную, прыгожую краіну, – падкрэсліў Уладзімір Сцяпанавіч. – Этап дзяржаўнага будаўніцтва завяршаецца і пачынаецца этап развіцця, адбываецца размеркаванне ўлады, яе змяняльнасць, што патрабуе выпрацоўкі пэўнай сістэмы кантролю, каб забяспечыць стабільнасць курсу і засцерагчы краіну ад непатрэбных узрушэнняў.

Паколькі ў Беларусі няма ярка выражанай сістэмы партый, то своеасаблівым “страховачным органам”, згодна з праектам Асноўнага Закона, павінен стаць Усебеларускі народны сход, які не дапусціць разбалансіроўкі галінаў улады. УНС зможа прымаць стратэгічна важныя рашэнні ці ў крытычнай сітуацыі блакіраваць тыя, што паставяць пад пагрозу нацыянальную бяспеку. Ён закліканы стаць інструментам захавання стабільнага курсу развіцця рэспублікі.

Нягледзячы на тое, што выступленне гасцей было змястоўным і зразумелым, пытанняў пасля яго прагучала нямала, бо прысутныя пастараліся не ўпусціць магчымасць выказацца і пачуць кампетэнтныя меркаванні. Удзельнікаў сустрэчы, у прыватнасці, цікавіла, што маецца на ўвазе пад дапаўненнем артыкула 21: “кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы”. Прагучала прапанова ў артыкуле 32 дапоўніць выказванне: “дзеці павінны клапаціцца аб бацьках і асобах, якія іх замяшчаюць, і аказваць ім дапамогу” выразам “забяспечваць бяспеку іх жыццядзейнасці”. Цікавіліся нашы землякі, як часта будзе збірацца Усебеларускі народны сход і як пры неабходнасці на практыцы будзе ажыццяўляцца яго экстранны збор. Прагучала пытанне наконт магчымых правакацый пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага рэферэндуму і ў час яго правядзення. Праявілі прысутныя цікавасць да магчымай актывізацыі працэсу партыйнага будаўніцтва і ўдзелу партыйных актывістаў у будучых выбарчых кампаніях. На ўсе пытанні дзятлаўчане атрымалі грунтоўныя адказы ад  старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.

У канцы размовы губернатар назваў праект Канстытуцыі “збалансаваным” і выказаў упэўненасць, што пры прыняцці ён зможа забяспечыць развіццё нашай краіны, яшчэ Уладзімір Сцяпанавіч заклікаў цаніць, захоўваць і пастарацца не страціць тое, што ў нас ёсць.

Ірына СТЫРНІК  

Фота Арцёма ТУРЛАЯ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

15 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

17 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

17 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago