Уладальнікам паляўнічай і газавай зброі на заметку

У мінулым годзе 7 жыхароў Дзятлаўшчыны было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэрмінаў падаўжэння дазволу на права захоўвання і нашэння грамадзянскай зброі.

Памер штрафу за гэта адміністрацыйнае правапарушэнне складае ад 4 да 15 базавых велічыняў. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, заяву аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на права захоўвання і нашэння зброі неабходна падаваць за месяц да яго заканчэння.

Пры сабе неабходна мець наступныя дакументы:

– пашпарт;

– дазвол на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі;

– дзяржаўнае пасведчанне на права палявання (у выпадку падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі);

– медыцынскую даведку аб стане здароўя;

– дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы ў памеры 1 базавай велічыні (37 рублёў) за кожную адзінку грамадзянскай зброі.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. На гэтыя нумары можна паведамляць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, яе частак, боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых рэчываў і прыстасаванняў ці заявіць аб сваім жаданні добраахвотна здаць зброю ў органы ўнутраных спраў.

Памятайце, што асобы, якія здаюць зброю добраахвотна вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

52 минуты ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

2 часа ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

3 часа ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

18 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

18 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

18 часов ago