Categories: Улада

Удзельнічаць у тэледэбатах будуць тры кандыдаты ў прэзідэнты

Удзельнічаць у тэледэбатах, якія запланаваны на 3 кастрычніка, будуць тры кандыдаты ў прэзідэнты. Такая інфармацыя агучана сёння ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

У Белтэлерадыёкампанію паступілі заяўкі ад Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча. У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, тэледэбаты могуць адбыцца, калі аб жаданні ўдзельнічаць у іх заявілі як мінімум два кандыдаты.

Тэледэбаты плануецца паказаць на тэлеканале «Беларусь 1» 3 кастрычніка (пачатак у 17.00), для гэтага даецца 60 хвілін эфірнага часу.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду свае пажаданні адносна тэледэбатаў, удзельнічаць у якіх, на яе думку, вельмі складана. «Па сутнасці справы, выступленне па тэлебачанні, няхай і ў прамым эфіры, яно па-за канкурэнцыяй. Ты адзін, сам сабе задаеш пытанні і на іх адказваеш. Цябе ніхто не адцяняе і ніхто не націскае. На тэледэбатах трэба трымацца вельмі бойка, і там твая некампетэнтнасць (калі такая ёсць) на фоне астатніх можа саслужыць дрэнную службу», — лічыць яна. «У тэледэбатах, вядома, акрамя ўпэўненасці ў сабе ў кандыдатаў павінна быць пачуццё самакрытыкі», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

8 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

9 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

9 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

9 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

10 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

10 часов ago