Трагедыя здарылася 25 чэрвеня каля 20 гадзін вечара. Жыхар горада Дзятлава, 1977 года нараджэння, знаходзячыся ў гасцях, у стане алкагольнага ап’янення ў час сваркі ударыў нажом у вобласць грудной клеткі гаспадара кватэры. 38-гадовы мужчына, таксама жыхар райцэнтра, работнік адной з гарадскіх арганізацый, ад атрыманага ранення памёр на месцы здарэння.
Забойца – інвалід трэцяй групы, не працаваў, раней не судзімы. Затрыманы праваахоўнымі органамі. Па папярэдняй інфармацыі, дапамагаў загінуламу з рамонтам кватэры, якую апошні купіў у мінулым годзе.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#убийство #трагедия #милиция