У цэнтры ўвагі былі асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
– Наша задача – прафілактыка: не пакараць, а разам з чалавекам знайсці шляхі выйсця з сітуацыі, – адзначыў старшыня сельвыканкама Валерый Верамейчык.
Праблемы з алкаголем не маюць перавагаў па ўзросце, узроўні інтэлекту і палавой прыналежнасці. Пасяджэнне камісіі наведалі і жанчына, якая праз заганную звычку не можа ўладкавацца на сталую працу і падтрымліваць парадак ва ўласным доме; і філосаф па жыцці, якога “зялёны змей” падштурхоўвае псаваць жыццё любімай жонцы; і малады чалавек, што “любіць пагуляць”; і пенсіянер, для якога алкагольнае ап’яненне разам з марозным надвор’ем ледзь не каштавала жыцця. Многія з жыхароў сельсавета ў пункце аховы правапарадку не першы і нават не другі раз. Камісія спрабуе вырашыць праблему кожнага на месцы: вусным папярэджаннем і верай у абяцанне выправіцца і працаўладкавацца, рэкамендацыяй запісацца на прыём да доктара-нарколага, як правіла, з далейшым накіраваннем на добраахвотнае або прымусовае лячэнне. Ніводзін з тых, хто не пажадаў сам наведаць пасяджэнне пункта ў азначаны дзень, не застанецца без увагі членаў камісіі.
Адначасова з мерапрыемствам у фае Жукоўшчынскага сельвыканкама ратаўнікі ладзілі акцыю “Бяспека ў кожны дом”. Старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш разам з наведвальнікамі пасяджэння ўзгадала асноўныя прычыны пажараў, падмацоўваючы словы фотафактамі рэальных надзвычайных сітуацый. У час гульні “Сакрэт бяспекі” прысутныя паўтарылі правілы пажарнай бяспекі дома і атрымалі ў якасці прыза друкаваныя памяткі.
Наталля АВЯРЧУК
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…