Інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня ў 13.12 у Карэліцкім раёне.
У раённы аддзел па НС ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў вёсцы Некрашэвічы.
– Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікаў выяўлена шчыльнае задымленне ўнутры жылога дома, – распавялі ў АУМНС. – Адчуўшы пах гару, 52-гадовы гаспадар убачыў, што тлее матрац. Мужчына паспрабаваў самастойна справіцца з узгараннем, але надыхаўся з’едлівага дыму і пакінуў жыллё.
Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавалі яго ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння», стан ацэньваецца як здавальняючы.
Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Пашкоджаны пасцельныя рэчы, матрац. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Асноўная разгляданая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.
25 верасня выязны прыём грамадзян у Дзятлаве правёў намеснік міністра энергетыкі Сяргей Адаменка. Ён даў…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні”, накіраванай на абарону пажылых…
24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны…
Вопрос: Период гражданско-правового договора с 01.07.2026 по 19.11.2026. Обязательные страховые взносы начислены и уплачены в…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
24 сентября в Островце прошли игры 2-го тура областного этапа республиканского проекта по футболу «Талент…