Рэспубліканскі конкурс ГА “БелТІЗ” па элементарнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку “Новы статус” прайшоў у Гомелі.
Гродзеншчыну на мерапрыемстве прадстаўлялі 7 удзельнікаў, сярод якіх быў і наведвальнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі гэтага аб’яднання Віталій Крэйдзіч.
Упершыню на конкурсе для большай аб’ектыўнасці ўдзельнікаў ацэньвалі ў дзвюх катэгорыях: “Пачатковыя карыстальнікі” і “Вопытныя карыстальнікі”.
Першае заданне паказала, наколькі канкурсанты ўмеюць валодаць асістыўнымі прыладамі і тэхналогіямі, такімі, як мабільны інтэрнэт-банкінг, дадатак для распазнання грашовых купюр, месенджары Viber або WhatsApp, дадатак “БЧ. Мой цягнік”, электронная пошта, дадатак e-dostavka. Удзельнікі іспытаў чыталі па сістэме Брайля і практыкаваліся ў расшыфроўцы ўласнаручнага подпісу. Другі этап конкурсу прадстаўляў сабой праходжанне маршрутаў з выкананнем практычных заданняў.
Конкурс выдаўся дастаткова складаным і адначасова цікавым, карысным, практыкаарыентаваным. Вынік каманды Прынёманскага рэгіёна парадаваў і ўдзельнікаў, і ўсіх, хто дапамагаў ім пры падрыхтоўцы да іспытаў, суправаджаў, маральна падтрымліваў у час выпрабаванняў.
У катэгорыі “Вопытныя карыстальнікі” не было роўных нашаму земляку Віталію Крэйдзічу, які адзначаны рэспубліканскім дыпломам І ступені, дыпломы ІІ ступені заваявалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці Эльвіра Бахарава і Яўген Паплаўскі. У катэгорыі “Пачатковыя карыстальнікі” на другім месцы аказалася яшчэ адна прадстаўніца гродзенскай каманды Лідзія Сідлярэвіч. Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Валерый Буднік увайшоў у лік лепшых у рэспубліцы спецыялістаў па элементарнай рэабілітацыі, якія падрыхтавалі да конкурсу прызёраў у групе “Пачынаючыя”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…