На свята да землякоў завітала салістка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык. Разам з калегамі яна спрыяла добраму настрою прысутных на свяце. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а дзятва і танчыла пад рытмічную музыку. Перад гледачамі выступілі музыканты, танцоры і нават фокуснік, у асістэнтах якога пабылі мясцовыя жыхары. Выступленне ілюзіяніста выклікала асаблівую цікавасць у дзятвы. Малыя, як зачараваныя, сачылі за фокусамі, якія выконваў артыст філармоніі Дзмітрый Філатаў.
Не меншую зацікаўленасць у вензавецкай дзятвы выклікала і выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Малыя былі вельмі рады сустрэчы з героямі мультфільмаў, танцавалі разам з імі, нават на пэўны час забыліся прасіць у матуляў салодкую вату, папкорн, марожанае.
Выступіў на свяце і народны тэатр гульні “Прымакі”, удзельнікі якога прапанавалі паслухаць беларускія песні. Менавіта прадстаўнікі гэтага калектыву пабылі на пачатку свята ў ролі зазывалаў: праехаліся на кані па вуліцах, песнямі і музыкай запрашаючы жыхароў аграгарадка на пляцоўку ля Дома культуры.
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…