На пачатку спаборніцтваў – сельскіх вясёлых стартаў – арганізатары свята запрасілі прысутных пабачыць даўнейшы абрад: як выпраўлялі на касьбу. Яго паказалі мясцовыя маладыя людзі Яна Мармыш і Станіслаў Сёмуха. Дзяўчына напаіла касца квасам, а той аддзячыў за клопат павязанай хусткай. Гэты абрад даручалася даўней выканаць самаму сталаму касцу і вясковай прыгажуні. Такім чынам Яна і Стас далі старт спаборніцтвам на “сенажаці”.
Вядучая спаборніцтваў Наталля Нагорная прапанавала паўдзельнічаць у шасці выпрабаваннях. Пераважная большасць з іх тычылася сенакосу: касі, каса, пакуль раса; на тыя ж граблі; перанясі сена цераз балота; зрабі сувенір з сена, а таксама былі жартоўны конкурс – надышла ноч і спаборніцтвы асілкаў – самы дужы.
Пераможцай вясёлай сельскай эстафеты стала каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Дзмітрыя і Юліі Расолькаў, Аляксея Вайтушкі, Яўгена Кійко, Алёны Сантоцкай. Дарэчы, прадстаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства перамагаюць сёлета ўжо другі раз запар. Папярэдні поспех мелі на свяце лёну ў Дварцы. Другое месца заняла каманда КСУП “Слава працы”, трэцяе – ААТ “Граніт-Агра”. Каманды атрымалі дыпломы пераможцаў, адзначаны падарункамі, якія прадаставіў спонсар стартаў – райспажыўтаварыства і, вядома ж, узнагароджаны апладысментамі гледачоў, якіх нямала сабралася на нядзельнае свята. А самыя бурныя апладысменты былі адрасаваны вензавецкаму касцу Раману Осіпаву. Ён прызнаны пераможцам сярод касцоў-удзельнікаў спаборніцтваў і атрымаў тытул “Касец-2017”. Раман, як адзначыла журы, паспяхова выканаў усе ўмовы: скасіў свой надзел якасна і хутка. Перамогай свайго касца мясцовыя балельшчыкі былі вельмі задаволены.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…