У трэндзе – сваё, або Як бібліятэка стварыла дрэс-код для беларускай кнігі

Ці можа кніга быць стыльным аксэсуарам? Ці бывае мода на чытанне? У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі ўпэўнены: беларуская літаратура сёння – гэта не толькі глыбокія сэнсы, але і сапраўдны культурны шык. Менавіта таму тут стартаваў новы крэатыўны праект “Дрэс-код для беларускай кнігі”.

Сучаснага чытача цяжка здзівіць проста кнігай на паліцы. Ідэя праекта простая і адначасова глыбокая: прадставіць нацыянальнае слова праз эстэтыку і візуальныя вобразы, зрабіўшы працэс чытання часткай стыльнага жыцця.

Для гасцей бібліятэкі ўжо працуе ўнікальная фотазона. Гэта не проста куток для здымкаў, а цэлая атмасферная лакацыя, дзе мінулае сустракаецца з сучаснасцю. Элементы нацыянальнага строю і традыцыйныя прадметы побыту тут гарманічна суседнічаюць з лепшымі выданнямі беларускіх класікаў і сучаснікаў. Кожны наведвальнік можа не толькі выбраць літаратуру па душы, але і зрабіць эстэтычнае фота, якое падкрэсліць яго любоў да роднага слова. Але “Дрэс-код” – гэта не толькі прыгожая абалонка. Наперадзе ў чытачоў шмат інтэрактыву: майстар-класы “Кніжны стыліст” і “Дызайн па-беларуску”, дзе кожны жадаючы зможа стварыць аўтарскую супервокладку для любімага твора; штомесячнае галасаванне “У трэндзе –новае”, якое дапаможа вызначыць самае змястоўнае і прыгожае выданне па меркаванні саміх чытачоў.

Бібліятэка сёння перастае быць проста сховішчам кніг. Яна становіцца цэнтрам духоўнага жыцця, які дыктуе моду на інтэлектуальнасць і павагу да сваіх каранёў. Казлоўшчынскія бібліятэкары даказваюць: чытаць беларускае – гэта не толькі карысна, але і вельмі стыльна.

Запрашаем усіх жыхароў пасёлка наведаць бібліятэку, абнавіць свой “літаратурны гардэроб” і стаць удзельнікам праекта.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

15 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

15 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

15 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

16 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

16 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

16 часов ago