У судзе Дзятлаўскага раёна – новыя назначэнні

У верасні 2022 года старшынёй суда Дзятлаўскага раёна назначаны Вадзім Ігаравіч Дуброўскі.

Нарадзіўся Вадзім Ігаравіч 23 красавіка 1989 года ў Ваўкавыску. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, які скончыў у 2011 годзе.

Працоўную дзейнасць пачынаў на пасадзе юрысконсульта юрыдычнага аддзела Ваўкавыскага ААТ “Беллакт”, прайшоў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У 2013-2016 гадах быў юрысконсультам 1 катэгорыі , вядучым юрысконсультам упраўлення прававога забеспячэння дзейнасці структурных падраздзяленняў Банка юрыдычнага дэпартамента адкрытага акцыянернага таварыства “БПС – Сбербанк” у горадзе Ваўкавыску.

З 2016 па 2022 год працаваў на пасадзе суддзі суда Слонімскага раёна.

З верасня 2022 года Вадзім Дуброўскі з’яўляецца суддзёй і старшынёй суда Дзятлаўскага раёна.

Вадзім Ігаравіч расказаў аб сваёй рабоце, уражаннях аб нашым раёне і планах на будучыню:

– Па юрыдычнай спецыяльнасці я працую больш за 12 гадоў. За гэты час атрымаў шмат новых ведаў, навыкаў. Вынікам пройдзенага шляху ў прафесіі стала назначэнне  старшынёй суда Дзятлаўскага раёна.

– На вашу думку, якімі асабістымі якасцямі, патрэбнымі ў прафесіі, павінен валодаць суддзя?

– Я думаю, ён павінен быць праўдзівым, сумленным, справядлівым чалавекам, які заўжды імкнецца зразумець іншага. Пры разглядзе справаў у судзе мы кіруемся літарай закона, аднак суду дадзена права ацэньваць некаторыя віды доказаў па сваім унутраным перакананні. Таму работа суддзі мяркуе высокі маральны воблік і шматбаковую ацэнку сітуацыі. Калі дзяржава даверыла нам займаць такі пост, мы абавязаны яму адпавядаць.

– Што змянілася ў вашай паўсядзённай дзейнасці і коле функцый на цяперашняй пасадзе?

– У першую чаргу, дадаліся адміністрацыйна-распарадчыя функцыі ­ кіраўніцтва судом, калектывам, прадстаўніцкія функцыі, узаемадзеянне з іншымі структурамі раёна, удзел у мерапрыемствах раённага значэння. Разам з тым, у маіх абавязках засталася штодзённая работа ў зале суда.

– Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад Дзятлаўшчыны.

– Дзятлаўскі раён жывы, актыўны, з неабыякавым насельніцтвам, што адлюстроўваецца на паўсядзённай рабоце раённага суда. Людзі пастаянна звяртаюцца да органаў судовай улады па абарону сваіх правоў. Такія звароты сведчаць пра тое, што грамадзяне давяраюць судовай уладзе і гатовы цывілізаваным спосабам абараняць свае правы. Калі казаць пра сам раённы цэнтр, уражанні самыя станоўчыя. Хоць і невялікі, але маляўнічы, з цікавай архітэктурай, запамінальнымі краявідамі, праваслаўнымі і каталіцкім храмамі, камфортнымі, бяспечнымі ўмовамі для жыцця. Мяркую ў будучым пераехаць сюды з жонкай і сваімі двума маленькімі  дзецьмі на пастаяннае месца жыхарства.

– Што ў бліжэйшых планах?

– Хачу падзякаваць свайму папярэдніку на пасадзе старшыні суда Дзятлаўскага раёна за тое, на якім высокім узроўні тут вялася работа ў мінулыя гады. Пастараюся захаваць усе набыткі, створаныя калектывам арганізацыі, памножыць, унесці нешта сваё. Будзем працаваць з насельніцтвам раёна, магчыма, павялічваць колькасць прафілактычных мерапрыемстваў, гутарак з грамадзянамі і калектывамі. Традыцыйна па вызначаных днях буду весці персанальны прыём, на які дзятлаўчане змогуць звярнуцца са сваімі пытаннямі і праблемамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

15 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

17 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

22 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago