Тэхналагічны прагрэс і цыфравізацыя ў паўсядзённым жыцці робяць электронныя дакументы ўсё больш запатрабаванымі. Пры звароце грамадзян у службу “адно акно” па ажыццяўленні большасці адміністрацыйных працэдур заяўнік павінен мець пры сабе пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2021 года № 107 “Аб біяметрычных дакументах” ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца нароўні з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пасведчання асобы ўладальніка. З’яўленне ID-карты дазваляе спрасціць адміністрацыйныя працэдуры, павысіць узровень бяспекі і надзейнасці інфармацыі аб грамадзянах. ID-карта звычайна змяшчае інфармацыю аб трымальніку карты ў тэкставым, машынасчытвальных і электронным відах, уключаючы яго фатаграфію, імя, асабісты нумар, узор подпісу, біяметрычную інфармацыю, запісаныя ў электронным чыпе або на магнітнай паласе. На пластыкавай ідэнтыфікацыйнай карце, якая замяняе пашпарт, не надрукавана інфармацыя аб месцы рэгістрацыі грамадзяніна, саставе сям’і, сямейным становішчы, таму пры неабходнасці атрымання гэтых звестак для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры грамадзянін можа пры звароце ў службу “адно акно” атрымаць гэтую інфармацыю. Як атрымаць інфармацыю з ID-карты? Паслуга запатрабуе ад грамадзяніна прыкласці ID-карту да счытвальніка і пацвердзіць згоду на атрыманне персанальных даных шляхам уводу правільнага PIN-кода (PIN-коды выдаюцца разам з картай. PIN 1 для аўтэнтыфікацыі – 6 лічбаў, PIN 2 для выпрацоўкі ЭЛП – 7 лічбаў). Пасля паспяховага ўводу PIN-кода супрацоўніку арганізацыі ЕПЭУ выдасць на экран запытаную інфармацыю пра грамадзяніна. Нагадаем, неабходныя паролі доступу ўручаюцца грамадзяніну, які дасягнуў 14 гадоў, разам з яго ID-картай у спецыяльным канверце. Увядзенне шасцізначнага PIN-1 адкрывае доступ да персанальных даных, а вось PIN-2 служыць для пацвярджэння электроннага подпісу кліента дзяржпаслуг. На выпадак, калі чалавек некалькі разоў памыліўся пры ўводзе пароля, дапаможа PUK-код. Тут сістэма нічым не адрозніваецца ад той, якая прадугледжана для SIM-карт мабільных тэлефонаў або банкаўскіх картак.
Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga