Па Дзятлаўшчыне крочыць дабрачынная моладзевая акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам”.

Пра яе расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Акцыя стартавала 10 жніўня і прадоўжыцца да 10 верасня. Як і кожны год, валанцёры аб’яднання “Добрае Сэрца” раённай арганізацыі ГА “БРСМ” разам з сябрамі-піянерамі раёна прымаюць удзел у зборы добраахвотных ахвяраванняў дзятлаўчан – тавараў да школы. Скрыні з лагатыпамі акцыі “У школу з “Добрым Сэрцам” мы пакідаем у магазінах райцэнтра, дзе ёсць паліцы з канцылярскімі і іншымі школьнымі прыналежнасцямі.

Такім чынам збіраем вучнёўскія рукзакі тым юным жыхарам Дзятлаўскага раёна, каму неабходна падтрымка. Гэта дзеці з ненадзейных, шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

На гэты раз у рамках акцыі актывісты ГА “БРСМ” разам з піянерамі-валанцёрамі на чале са старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка і ўдзельнікамі раённага моладзевага медыяцэнтра “КУБ” арганізавалі інфармацыйную кампанію. Расказваем дзятлаўчанам аб магчымасці дапамагчы, заклікаем далучыцца да добрай справы і зрабіць свой уклад у падрыхтоўку да школы навучэнцаў, якім гэта патрэбна.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации