У СГФ “АграМілк” прыступілі да ўборкі азімага ячменю

На палетку каля вёскі Савічы гэту культуру жнуць адразу тры камбайны філіяла. Старт уборачнай кантралююць кіраўніцтва і інжынерна-тэхнічная служба арганізацыі.

– Працуем пакуль у тэставым рэжыме, “ловім” перыяды без дажджу. Задача – намалаціць збожжа на адну сушылку, праверыць вільготнасць, ураджайнасць, каб у хуткім часе ўпэўнена ўвайсці ў масавае жніво, – расказвае галоўны аграном СГФ “АграМілк” Андрэй Лежань. – Уборачная плошча азімага ячменю складае 307 гектараў, гатунак “цітус”, другая рэпрадукцыя. На выспяванне коласа паўплывалі начныя замаразкі, таму будзем арыентавацца па сітуацыі.

Сёлетняе жніво – дваццаць чацвёртае для механізатара Яўгена Ярмаша. Мужчына працуе вадзіцелем МАЗа ў філіяле, каб летам на сваім легендарным камбайне “Мега-208” далучыцца да ўборачнай. Як кажа аграрый, настрой на работу баявы:

– Усё будзе добра. Поле роўнае, камбайн знаёмы. Нам толькі сонца крыху больш трэба, каб хутчэй усё ўбраць. Буду старацца сёлета намалаціць не менш як тысячу тон. Усім хлебаробам, занятым на жніве,  жадаю ўдачы і спрыяльнага надвор’я.

Сёлета ў экіпажы Яўгена Уладзіміравіча папаўненне – памочнік камбайнера Уладзіслаў Палітаеў, які вярнуўся на работу са службы ва Узброеных Сілах. Для яго гэты сезон першы, таму шмат чаму трэба навучыцца ад больш вопытнага таварыша.

– Служыў у горадзе Жодзіна ў транспартных войсках, цяпер нясу службу на ўборцы ўраджаю. Місія не менш адказная, чым абараняць Радзіму, упэўнены, што спраўлюся з ёю дастойна. Пакуль правяраю страты ў валках і праводжу тэхнічнае абслугоўванне тэхнікі. 

Акрамя камбайнаў, на ўборцы працуюць два грузавыя аўтамабілі і абавязкова дзяжурыць пажарная тэхніка: у аўтапарку СГФ “АграМілк” маецца свая аўтацыстэрна, за рулём якой вадзіцель Віктар Вянско.

Па словах Андрэя Лежаня, акрамя азімага ячменю, у гэтым сезоне аграрыям філіяла належыць убраць 1323 гектары азімай пшаніцы, 504 гектары яравога ячменю, 232 гектары гароху, а таксама рапс – 715 гектараў азімага і 481 гектар яравога. Уборачная кампанія будзе няпростай, аднак касцяк вопытных камбайнераў павінен справіцца з задачай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

11 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

11 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

11 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

11 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

15 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

17 часов ago