Вясенняя пасяўная кампанія распачалася з сяўбы гэтай бабовай культуры на плошчы 230 гектараў.

Аб планах на сезон і перасцярогах хлебаробаў раёна расказаў галоўны аграном філіяла Андрэй Лежань:

– Вясновую пасяўную кампанію мы распачалі тыдзень таму з сяўбы гароху гатунку “астранаўт” першай і трэцяй рэпрадукцыі, нормай высеву 300 кілаграмаў на гектар. Плануем прыступіць да яравога ячменю на плошчы 500 гектараў. Калі надвор’е будзе спрыяць, нас чакае сяўба кукурузы (1087 гектараў) і адначасова яравога рапсу (400 гектараў). Скончана першая падкормка азімага рапсу, прыступілі да другой, таксама кормім азімыя зерневыя КАСам.

Андрэй Генадзьевіч заўважае, што зіма, якая вызначылася высокім снежным покрывам на палетках, дазволіла азімым аптымальна перажыць моцныя маразы. Страты па культурах мінімальныя.

– Сезон чакаецца някепскі, але крыху насцярожвае такая ранняя вясна: спадзяёмся, да нас не вернуцца познія замаразкі, якія летась моцна ўскладнілі работу аграрыяў.

На сяўбе гароху – вопытныя прафесіяналы: механізатар Аляксандр Бяляўскі на энерганасычаным трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АППМ 6-Д “Бярэсце” і вадзіцель Руслан Палуносік, які сам летам удзельнічае ва ўборцы ўраджаю.

– Настрой выдатны, надвор’е радуе, сяўба ідзе добрымі тэмпамі: ужо падбіраюся да адзнакі ў 200 гектараў, сёння планую скончыць з гарохам.  Наперадзе нямала работы, трэба ўсё пасеяць у свой час, усё на кантролі ў нашай агранамічнай службы. Я не ўдзельнічаў ва ўборачнай кампаніі, у гэты час буду сеяць азімы рапс, – расказвае Аляксандр Бяляўскі.

На ўскрайку поля сеялку для загрузкі чакае КамАЗ, якім кіруе Руслан Палуносік. Два разы на дзень ён ездзіць атрымліваць насенне на склад, у полі нароўні з механізатарам удзельнічае ў працэсе загрузкі сеялкі. Для яго работа ў полі зразумелая, звыклая і прыемная:

– Істотнага перапынку ў сельгасработах я не адчуў: зімой працаваў на МАЗе дваццацітонніку, цяпер – пасяўная, а там і на свой родны КЗС-1218 перасяду на ўвесь час жніва. Усім хлебаробам жадаю, каб не падвяло надвор’е, з астатнім – самі справімся. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

13 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

14 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

14 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

14 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

17 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

17 часов ago