ГрадусПлюс. Даўгі ўсё адно давядзецца аддаваць

Адной з вострых праблем у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з’яўляецца нежаданне асобных грамадзян своечасова разлічвацца за паслугі ЖКГ, і, як вынік, рост запазычанасці. Нядаўна на абласным узроўні было агучана даручэнне разабрацца ў сітуацыі самым сур’ёзным чынам. Аб раённых неплацельшчыках і мерах уздзеяння на іх расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– За тры месяцы гэтага года назіраецца істотны рост даўжнікоў з ліку фізічных асоб, толькі за люты-сакавік доўг грамадзян за паслугі ЖКГ павялічыўся на 25 тысяч рублёў. На сітуацыю паўплывала суровая зіма, з-за якой жыроўка істотна “пацяжэла”, але гэта не з’яўляецца важкай прычынай для яе непагашэння. На сёння ў Дзятлаўскім раёне маюць такую запазычанасць адно прадпрыемства і 1230 фізічных асоб, у 964 з іх доўг пратэрмінаваны да трох месяцаў. Кепска, што для асобных індывідаў стала нармальнай практыкай аплачваць камуналку толькі тады, калі атрымаюць ад ЖКГ апавяшчэнне аб парушэнні, у адносінах да іх у бліжэйшы час будуць прымацца больш жорсткія меры.

– Якая самая вялікая ў раёне сума запазычанасці па камунальных плацяжах?

– Адна з самых важкіх – больш за 15 тысяч рублёў. Нядаўна перадалі дакументы ў аддзел адукацыі райвыканкама аб яшчэ адной істотнай запазычанасці па камунальных плацяжах сям’і, у якой выхоўваюцца сямёра дзяцей. Жыльцы ўжо атрымалі апавяшчэнне, і калі праз два тыдні запазычанасць не будзе пагашана, мы павінны будзем перапыніць аказанне камунальных паслуг, дзеці ў такіх умовах знаходзіцца не змогуць.

– Як уздзейнічаеце на парушальнікаў?

– Пасля пратэрміноўкі аплаты нават па двух справаздачных перыядах мы маем права адключыць электрычнасць або водазабеспячэнне, паўторнае падключэнне праводзіцца толькі ў выніку поўнай аплаты запазычанасці і паслуг па падключэнні ў парадку чаргі пасля выканання спецыялістамі іх надзённых задач. Часам гэта трэція-пятыя суткі пасля звароту, якія неплацельшчык правядзе без камфортных бытавых умоваў. Напрыклад, нядаўна да мяне на рабочы нумар звярнуўся жыхар вуліцы Азёрнай у Дзятлаве, чый дом знаходзіцца на нашым абслугоўванні, з пытаннем “чаму ў кватэры няма святла?”. Прычынай аказалася тэхнічная паломка, ліквідаваць якую да поўнай аплаты грамадзянінам запазычанасці ніхто не будзе. Не дапамагла ў гэтым выпадку і спроба пазваніць з патрабаваннямі дыспетчару. Падмануць сістэму не атрымаецца, трэба проста сумленна аплаціць даўгі. Падобная сітуацыя здарылася ў вёсцы Засецце, дзе жыхар арэнднага дома скардзіўся на тое, што “прапала вада”. Спецыялісты ўпэўніліся, што праблему можна вырашыць, але зробяць гэта тады, калі грамадзянін аплаціць камунальныя паслугі. Трэба ўлічваць і тое, што вашу аплату па запазычанасці бухгалтэрыі ЖКГ будзе відаць толькі на наступны дзень пасля ўнясення. На некаторых такая палітыка ўплывае, і грошы на аплату знаходзяцца хутка, нават тысячы рублёў. Ужо ёсць такая практыка, калі ўласнае жыллё грамадзян адчужаецца ў судовым парадку на карысць пагашэння камунальнай запазычанасці. 

– Што з пустуючымі кватэрамі?

– Людзі, якія выязджаюць за мяжу на доўгі тэрмін, не ўлічваюць, што немагчыма поўнасцю перапыніць аказанне камунальных паслуг – адлічэнні на капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне кватэры налічваюцца рэгулярна, і доўг за іх павялічваецца з кожным месяцам. Такіх пакінутых кватэр на Дзятлаўшчыне каля трох дзясяткаў, і гэта сапраўдная праблема. Мы павінны паведаміць грамадзянам аб запазычанасці і спагнаць яе, аднак высветліць месцазнаходжанне тых не заўсёды магчыма. Накіроўваем апавяшчэнні на дамашні адрас, яны не знаходзяць адрасата, затым перадаём інфармацыю ў АУС райвыканкама з просьбай аб садзейнічанні ў пошуках чалавека. Па вяртанні на радзіму такія грамадзяне могуць атрымаць непрыемны сюрпрыз. Калі вы збіраецеся пераязджаць або надоўга пакідаць кватэру, лепш прадаць яе або загадзя паклапаціцца і папрасіць каго-небудзь рэгулярна аплачваць камунальныя паслугі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

14 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

15 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

15 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

15 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

18 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

18 часов ago