У райвыканкаме. Спраў не мала

Сярод надзённых, і ў той жа час важных, аператыўных спраў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі абазначыў на штотыднёвай нарадзе наступныя: завяршыць перавод жывёлы на зімовае ўтрыманне, прадоўжыць узняцце зябліва – у сельскай гаспадарцы; максімальна скіраваць увагу зацікаўленых службаў на выкананне планаў па будаўніцтве, рэканструкцыі аб’ектаў, інвестпраграм гэтага года, якія яшчэ не завершаны; кантраляваць супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы і працягваць вакцынацыю – гэта рэальная магчымасць стрымліваць рост захворвання на каранавірус.

Максімальна абараніць

З аднаго боку, ужо набіла аскоміну тэма вакцынацыі ад COVID-19, з другога – побач з намі ад гэтай хваробы гінуць нашы блізкія, суседзі, сябры, аднакласнікі. Адзінае, што стрымлівае вірус, яго цяжкія ўскладненні, – вакцынацыя.

– Зноў завастраю на гэтым увагу. Тлумачце людзям, выязджайце ў калектывы, – звярнуўся Андрэй Уладзіміравіч да галоўнага санітарнага доктара Алены Шайбак і сваіх намеснікаў. – Работнікаў сельскай гаспадаркі прышчэплена менш за 30 %. Успомніце, як вясной у адной з гаспадарак не хапала механізатараў на пасяўной з-за ўспышкі каранавірусу. Мы павінны максімальна абараніць працаўнікоў палёў ды і ўвогуле зберагчы ўсіх жыхароў раёна.

Вакцынацыя ад COVID-19 працягваецца. На сёння прышчэплена амаль 40 % насельніцтва Дзятлаўшчыны. Паралельна праводзіцца вакцынацыя ад грыпу.

Ёсць рост

На мінулым тыдні ў раёне працавала камісія, якая правярала падрыхтоўку фермаў да зімова-стойлавага перыяду. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, камісіяй выяўлены неістотныя недахопы, глабальных праблем няма.

Андрэй Садоўскі паставіў задачу першаму намесніку пераключыцца на кантроль падрыхтоўкі дэфектных актаў па рамонце тэхнікі ў гаспадарках:

– Балючае пытанне. Прывыклі рамантаваць, калі трактары і камбайны ўжо выходзяць у палі. Размяркоўвайце фінансавыя патокі так, каб хапіла на своечасовае прывядзенне тэхнікі “ў парадак”.

Андрэй Уладзіміравіч адзначыў на нарадзе, што сёлета сур’ёзна папрацавалі гаспадаркі раёна на нарыхтоўцы кармоў, ёсць станоўчы вынік па лістападзе па тэмпах росту валавой прадукцыі.

Таксама старшыня райвыканкама падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у прафесійным конкурсе “Лепшы араты-2021”, падрахункаваў, што такія мерапрыемствы трэба часцей практыкаваць – гэта не толькі форма самапрэзентацыі спецыяліста, але і навучанне, і стымуляванне, і ў чымсьці нават выхаваўчы працэс.

“Несуны” паплацяцца за крадзеж

Па лініі ратаўнікоў і праваахоўнікаў на першы план зараз выйшла работа рэйдавых груп і аглядавых камісій па адпрацоўцы будынкаў прадпрыемстваў, прыватных дамоў з пячным ацяпленнем; жылля, дзе жывуць асацыяльныя грамадзяне з пажылымі бацькамі; фактаў распіцця спіртных напояў у грамадскіх месцах; прафілактыкі кіберзлачыннасці ў раёне; крадзяжоў прадуктаў з харчблокаў навучальных установаў. Апошняя тэма ўвогуле выклікала самыя негатыўныя эмоцыі ўсіх удзельнікаў нарады: бацькі плацяць за харчаванне дзяцей, а ў порцыях, па выніках праверкі дзяржкантролю, выяўлены недавесы – прадукты папросту крадуць. Старшыня райвыканкама праявіў катэгарычнасць па гэтым пытанні – “несуны” паплацяцца за крадзеж.

Іншыя тэмы коратка

10 снежня ўрачыста распачнецца на Дзятлаўшчыне акцыя “Нашы дзеці”.

****

На кантролі застаецца рамонт і рэканструкцыя сацыяльных аб’ектаў раёна, у прыватнасці школ і дамоў культуры.

****

Старшынёй райвыканкама пастаўлена задача арганізацыям сацыяльнай сферы на гэтым тыдні канчаткова вызначыцца з планамі на будучы год і аб’ёмамі затрат на іх рэалізацыю.

****

Ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі чакаецца гатоўнасць да зладжанай працы ў перыяд пагаршэння дарожнай абстаноўкі ва ўмовах пераменлівага надвор’я.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Подготовка организаций Дятловского района к работе в осенне-зимний период 2026/2027 года

На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его проведения и завершения, утвержденных постановлением Совета…

3 часа ago

Праект «Цяпло сям’і – цяпло душы.» Павага+клопат+давер, памножаныя на каханне

Дзятлаўчане Віталь і Алена Франюкі, якія гадуюць траіх дзяцей, лічаць сябе самай звычайнай сям’ёй, пры…

4 часа ago

Внимание грузовой транспорт!

С 14 по 20 мая на территории Республики Беларусь сотрудниками Госавтоинспекции будет проведено профилактическое мероприятие…

5 часов ago

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений.

Весна – это начало дачного сезона и каждый владелец земельного участка надеется на богатый урожай.…

8 часов ago

«Достучаться в «одно окно»

Комитетом государственного контроля Гродненской области осуществляется контроль за качеством и доступностью осуществляемых административных процедур по…

8 часов ago

Раённы бацькоўскі сход. Ведаць і выконваць, каб дзяцінства было бяспечным

На Дзятлаўшчыне з ініцыятывы аддзела адукацыі райвыканкама пры ўдзеле спецыялістаў службаў прафілактыкі і адказных структур…

9 часов ago