У райвыканкаме. Па якіх кірунках працуюць службы раёна?

На штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні райвыканкама абмеркаваны тэмы бяспекі жыццядзейнасці, аховы правапарадку, ходу сельскагаспадарчых работ і іншыя.

Тыдзень выдаўся спакойны

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык расказаў, што на мінулым тыдні на Дзятлаўшчыне пажараў не зарэгістравана, у сераду было адключэнне электраэнергіі ў Жукоўшчынскім сельскім савеце, якое своечасова ўхілена.

Прадаўжаюць сваю работу аглядавыя камісіі. На асаблівым кантролі – правядзенне маніторынгаў па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборачнай кампаніі.

За што накладзены адміністрацыйны арышт?

Як паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Святоха, на мінулым тыдні было ўзбуджана 4 крымінальныя справы, нераскрытым застаўся крадзеж матацыкла ў аграгарадку Данілавічы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 сямейна-бытавых скандалістаў, 3 дробныя хуліганы, 8 грамадзян, якія ўжывалі алкагольныя напоі або знаходзіліся нецвярозымі ў грамадскіх месцах.

Быў складзены пратакол на жыхарку горада Навагрудка, якая ў мінулыя выхадныя на рацэ Моўчадзь удзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаванні. На мужчыну, які быў затрыманы з забароненай сімволікай і пра якога ішла гаворка на папярэдняй рабочай нарадзе, судом Дзятлаўскага раёна вынесена спагнанне – 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Увага – на падрыхтоўку камбайнаў

Як зазначыў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, усе сельгаспрадпрыемствы нашага раёна, акрамя ААТ “РоданАгра” і “РоданАграПол”, завяршылі першы ўкос траваў. У раёне ідзе актыўная падрыхтоўка збожжаўборачных камбайнаў да тэхагляду, таксама ладзяцца інструктажы па тэхніцы бяспекі. У гаспадарках прадаўжаецца падкормка кукурузы, ужо скончана яе хімічная праполка. Цяпер перад аграрыямі стаіць задача правесці перазалужэнне на вызначаных тэрыторыях.

Бяспека на вадаёмах і падрыхтоўка да свята

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч расказаў, што на мінулым тыдні асаблівая ўвага зацікаўленых службаў раёна была скіравана на бяспеку каля вадаёмаў. Ідзе замена і аднаўленне таблічак у месцах, забароненых для купання, працуюць групы маніторынгу, якія сочаць за выкананнем правілаў бяспекі каля вады.

Таксама Ігар Станіслававіч паведаміў, што ў нашым раёне ідзе актыўная падрыхтоўка да свята, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое будзем адзначаць 3 ліпеня.

Ірына СТЫРНІК

 

administrator

Recent Posts

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

1 час ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

3 часа ago

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

5 часов ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

6 часов ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

6 часов ago