У райвыканкаме. Новы год, новыя планы – няма часу расслабляцца

На штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама па традыцыі службы раёна трымалі справаздачу аб праведзенай рабоце за мінулы тыдзень і падзяліліся планамі на бліжэйшы час.

Трактарысту не да сну

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка праінфармаваў аб рамонце пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі, падрыхтоўцы насення яравых культур да правядзення вясновай сяўбы.

Па выніках кантрольных пробаў лепшым па падрыхтоўцы насення паказаў сябе СГФ “АграМілк”.

– Гаспадаркі “Войневічы” і “Дварэц-Агра” выглядаюць горш, працэнт кандыцыйнага насення ў іх павялічыцца пасля ачысткі яго ад засмечанасці, якую выявіла праверка, – адзначыў Віталій Тадэвушавіч.

Старшыню райвыканкама Андрэя Садоўскага непакоіла тэма рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Андрэй Уладзіміравіч даў заданне гаспадаркам асаблівую ўвагу надаць энерганасычаным трактарам, вызначыць мэтазгоднасць рамонту або продажу састарэлай тэхнікі. Кіраўнік раёна заўважыў, што асаблівай асцярогі сітуацыя не выклікае, але кантроль неабходны.

Ёсць сёння пытанні па забяспечанасці кармамі гаспадарак “Дварэц-Агра” і “Жукоўшчына”. У апошняй таксама слабымі тэмпамі ідзе назапашванне мінеральных угнаенняў, у прыватнасці, азоту. Агучыў старшыня райвыканкама і заўвагі па рабоце, а хутчэй, па недапрацоўках Дзятлаўскага селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі.

Фарміраванне камфортнага асяроддзя

Абмеркавалі на нарадзе плануемыя аб’екты будоўлі і добраўпарадкавання на 2022 год. Сярод іх капітальныя рамонты дамоў 26 і 28 па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве, моста ў Гезгалах, перабудоўля ў арэнднае жыллё будынка былога інтэрната Казлоўшчынскага ліцэя і многія іншыя.

Па інфармацыі начальніка Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргея Луні на гэтым тыдні прадоўжацца работы на возеры па вуліцы Навагрудскай у райцэнтры. Будзе максімальна перакрыта паступленне вады ў возера, што дазволіць прадпрыемству меліярацыйных сістэм завезці тэхніку для непасрэднай ачысткі вадаёма.

Яшчэ лёд не стаў…

Святочныя калядныя выхадныя азмрочыла трагедыя на рацэ Шчара каля вёскі Пархуты. Трое мужчын адправіліся на рыбалку, па традыцыі, з “гарачыльным”. Лёд на хуткай і паўнаводнай Шчары – толькі тонкая павалока, якая ж рыбалка, таму доўга пілі, а ўвечары трэцяга (33-гадовага жыхара вёскі Міклашы) не далічыліся. Сляды, адзежа, праваленыя лункі тонкага лёду сведчылі, што мужчына выйшаў-такі на раку. Да пошукаў падключыліся праваахоўнікі, ратаўнікі, вадалазы – абследуюць кожны квадратны метр акваторыі, пакуль, безпаспяхова.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

2 часа ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

16 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

18 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

18 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

19 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

19 часов ago