На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі пытанне аб ходзе дыспансерызацыі дарослага насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў 2024 годзе і першым квартале 2025 года.
– Наша дзяржава сацыяльна арыентаваная. І ахове здароўя людзей надзяляецца шмат увагі. На Дзятлаўшчыне штогод мы выдзяляем на развіццё і падтрымку сферы медыцыны больш за мільён рублёў, гэта без уліку асноўных сродкаў, што пералічваюцца па абароненых артыкулах. Між тым, паляпшэнне сітуацыі па некаторых кірунках настолькі нязначнае, што ўзнікла неабходнасць вынесці пытанне на разгляд райвыканкама, каб абмеркаваць сумесна, дзе не дапрацоўваем, а таксама паглядзець, як дзятлаўчане прымаюць практыку праходжання дыспансерызацыі, – адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі напачатку пасяджэння.
Крыху іранічнае выказаванне: самае дарагое для чалавека – гэта здароўе, даражэй – толькі лячэнне, на самой справе поўнасцю адпавядае рэальнасці. І ў многім дыспансерызацыя з’яўляецца той адпраўной кропкай, якая дазваляе выявіць захворванні на ранніх стадыях, калі ўмяшальніцтва медыкаў будзе мінімальным і шанц на выздараўленне – значна вышэйшым.
Як праінфармаваў у сваім дакладзе галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч, у Дзятлаўскім раёне ў 2024 годзе пражывала 22477 чалавек. Колькасць дарослага насельніцтва, якая падлягае дыспансернаму назіранню на 2024 год складала 15975 чалавек (71,1% ад агульнай колькасці насельніцтва). Прайшлі анкетаванне 14831 чалавек. Завяршылі дыспансерызацыю 14659 чалавек.
У мінулым годзе пры правядзенні дыспансерызацыі выяўлены фактары рызыкі: 4108 фактараў захворванняў лёгкіх, 3471 фактар анкалагічных захворванняў, 8499 фактараў захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, 4028 фактараў захворванняў на цукровы дыябет.
Для дыспансерызацыі ракапрадсталёвайзалозыабследавана 1466 мужчын.Было выяўлена10 выпадкаў рака прадсталёвайзалозы, з іхпершай-другой стадыі– 8 чалавек, трэцяй стадыі – 2 чалавекі (ранейадмаўляліся ад даабследавання).
За 2024 год мамаграфію прайшлі 562 жанчыны. Выяўлены 3 выпадкі рака малочнай залозы, усё на 1-2 стадыі.
Для дыспансерызацыі каларэктальнага рака абследаванне прайшлі 590 пацыентаў. Выяўлена 26 станоўчых вынікаў кала на ўтоеную кроў. 23 пацыентам праведзена калонаскапія. Выяўлена 4 адэномы, адзін выпадак рака на другой стадыі.
У фармаце выязной дыспансерызацыі агледжаны 161 пацыент на прадпрыемствах. На даабследаванне накіраваны 42 пацыенты. Выязныя дыспансерна-патранажныя брыгады наведалі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, ТАА “Ізакам”, ААТ “Граніт-Агра”, ААТ “Дварэц-Агра”, ААТ “Дварэцкі льнозавод”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Многія прадпрыемствы агледжаны ў кабінеце дыспансерызацыі пры праходжанні работнікамі прафагляду згодна з графікам.
У 2025 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пражывае 21949 чалавек. Дыспансерызацыі падлягаюць 15798 чалавек, з іх ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў – 1055 чалавек, ад 40 гадоў і старэйшыя – 11571 чалавек. За першы квартал дыспансерызацыю завяршылі 381 чалавек ад 18 гадоў да 39 гадоў (36,1 %), 3258 чалавек старэйшыя за 40 гадоў (28,2 %).
Раённым выканаўчым камітэтам удзяляецца вялікая ўвага сістэме аховы здароўя: толькі за апошні год праводзіліся рамонтныя работы ў раённай, гарпасялковых бальніцах. Ідзе будаўніцтва ў Новаяльнянскай гарпасялковай бальніцы. Акрамя стацыянарных буйных медустановаў, рамонты праведзены ва ўсіх ФАПах Дзятлаўшчыны, а ў 2024 годзе ў вёсцы Ахонава адчыніў свае дзверы новы модульны ФАП, які палепшыў умовы работы медыцынскага персаналу і дазволіў насельніцтву атрымліваць медыцынскія паслугі ў больш камфортных умовах. Таксама ў мінулым годзе было прынята рашэнне па набыцці перасоўнага ФАПа, які каштаваў раённаму бюджэту больш за 280 тысяч рублёў.
– Фельчар павінен дайсці да кожнага чалавека, усе ўмовы створаны. І перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт, забяспечаны ўсім неабходным, каб зрабіць кардыяграму, забор аналізаў, правесці іншыя медыцынскія маніпуляцыі, таксама сваёй мабільнасцю можа ахапіць усе населеныя пункты, выехаць на прадпрыемствы, каб работнікі на месцы змаглі прайсці дыспансерызацыю, – паставіў задачу медработнікам кіраўнік раёна.
Таксама Андрэй Садоўскі заклікаў санітарную і медыцынскую службы працаваць у суполцы, выбудаваць прафесійны дыялог і скаардынаваць свае дзеянні для арганізацыі эфектыўнай медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Для інфармавання жыхароў раёна і растлумачэння задач, значэння дыспасерызацыі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі запрасіў медыцынскіх работнікаў да ўдзелу ў сельскіх сходах, якія праводзяцца кожны месяц, на іх абмяркоўваюцца з мясцовым насельніцтвам тэмы добраўпарадкавання, бяспекі жыццядзейнасці, працаўладкавання і іншыя.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#власть