У раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” новы лідар

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

У ёй прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” на Дзятлаўшчыне, пасяджэнне наведала намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Вараніца.

У час канферэнцыі было разгледжана некалькі актуальных пытанняў. З дакладам аб рабоце за справаздачны перыяд выступіў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Ігар Кухарэвіч, які адзначыў грунтоўную грамадскую, сацыяльную, патрыятычную работу, расказаў аб мерапрыемствах і ініцыятывах, удзеле ў раённых, абласных і рэспубліканскіх акцыях. Ён выказаў словы ўдзячнасці членам раённай арганізацыі “Белая Русь” за актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у рабоце раённай арганізацыі.

Святлана Вараніца адзначыла, што работа “Белай Русі” на Дзятлаўшчыне арганізавана на высокім узроўні, важная заслуга ў гэтым належыць Ігару Кухарэвічу, які ўзначальваў арганізацыю на працягу доўгага часу. Яна падзякавала Ігару Станіслававічу за супрацоўніцтва і ўручыла кветкі. Святлана Уладзіміраўна звярнулася да прысутных:

– Хачу павіншаваць вас з гэтай важнай у жыцці аб’яднання падзеяй, пажадаць усім здароўя, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Помніце, што наша будучыня ў нашых руках.

На канферэнцыі адбыліся выбары Савета Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на новы справаздачны перыяд, абранне новага старшыні раённай арганізацыі. На гэту пасаду была прадстаўлена кандыдатура намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Вадзіма Бяляткі, якую ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі адзінагалосна.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падзякаваў за грамадскую работу Ігару Кухарэвічу, павіншаваў з назначэннем Вадзіма Бялятку, пажадаў яму поспехаў у справах на карысць моцнай квітнеючай Беларусі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

17 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

18 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

19 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

20 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago