У лютым у газеты “Перамога” з’явіўся новы аўтамабіль беларуска-кітайскай вытворчасці “Belgee S50”, які арганізацыя набыла за ўласныя сродкі.

Галоўны рэдактар установы Ірына Камарова расказала, як доўга калектыў ішоў да гэтай мэты і што паспрыяла яе рэалізацыі:

– У рабоце рэдакцыі транспарт неабходны кожны дзень, і хацелася б, каб ён быў не толькі надзейным, але і камфортным для людзей. Таму ў лютым установай “Рэдакцыя газеты “Перамога” набыты новы аўтамабіль. Пакупка выклікана неабходнасцю: папярэдняя машына 2014 года выпуску і дасягнула поўнага зносу, патрабавала капітальных укладанняў для рамонту, што не з’яўлялася рацыянальным. Стары аўтамабіль быў рэалізаваны праз аўкцыён. Са згоды раённага і абласнога выканаўчых камітэтаў за ўласныя сродкі рэдакцыі быў набыты новы “Belgee S50”, які ўжо выкарыстоўваецца ў рабоце калектыву.

Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць нашым заснавальнікам – раённаму Савету дэпутатаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Станіслававіча Бараноўскага і раённаму выканаўчаму камітэту на чале з Андрэем Уладзіміравічам Садоўскім за пастаянную дзяржаўную дапамогу рэдакцыі газеты “Перамога” для набыцця абсталявання, неабходнага для прафесійнай дзейнасці, – фотаапаратаў, ноўтбукаў, камп’ютараў. Гэта дазволіла нам за доўгі перыяд назапасіць фінансавыя сродкі і набыць новы транспарт.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Беларуская партыя “Белая Русь” – “У КАДРЫ”
Увага! На Дзятлаўшчыне праходзяць вучэнні
Сярод лідараў Гродзеншчыны

Похожие публикации