У прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ – новы старшыня

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшласправаздачна-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

У яе рабоце прыняла ўдзел Аліна Карпейчык, загадчыца аддзела арганізацыйнай работы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Аб праведзенай рабоце за мінулую пяцігодку далажыў упаўнаважаны на ажыццяўленне функцый старшыні прафсаюзнага камітэта Арцём Цыкман. У сваім выступленні ён спыніўся на такіх важных момантах дзейнасці, як удасканаленне сацыяльнага партнёрства праз калектыўны дагавор, забеспячэнне сацыяльных, прававых гарантый работнікаў, аздараўленне членаў прафсаюза, арганізацыя вольнага часу праз разнастайныя формы культурна-масавай работы і іншае.

Старшыня рэвізійнай камісіі расказала аб выніках працы за справаздачны перыяд.

Работа пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ прызнана здавальняючай. У сваю чаргу, Аліна Карпейчык адзначыла партнёрскае ўзаемадзеянне з кіраўніцтвам установы.

Галоўны доктар бальніцы Віктар Яцкевіч звярнуў увагу на тое, што і надалей неабходна рэалізоўваць усе пытанні, якія былі агучаны ў дакладзе.

Напрыканцы канферэнцыі прайшлі выбарыстаршыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ. Ім быў абраны Валерый Макарчык. Акрамя гэтага,выбралі новы састаў прафсаюзнага камітэта.

Канферэнцыя пацвердзіла, што пастаяннае супрацоўніцтва прафкама з кіраўніком установы дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства ў калектыве, знаходзіць аптымальнае рашэнне самых складаных пытанняў, актыўна прыцягваць работнікаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці арганізацыі.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

23 минуты ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

28 минут ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

32 минуты ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

45 минут ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

48 минут ago

Обновления в работе M‑Belarusbank: изменения пакетов услуг и порядок использования карт с 1 октября 2026 года

С 1 октября 2026 года в мобильном приложении M‑Belarusbank вступают в силу обновления, затрагивающие предоставление…

50 минут ago