У працы разам – адны плюсы

Прадпрыемства меліярацыйных сістэм славіцца сямейнымі парамі, якія ўвесь свой працоўны шлях прайшлі разам у меліярацыі раёна.

Гэтую добрую традыцыю прадаўжае маладая сям’я Ерамейчыкаў, якая толькі пачынае пісаць сваю гісторыю ў арганізацыі. Прафесійны старт будучыя меліяратары бралі ў сельскай гаспадарцы. Аляксей Ерамейчык скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Вераніка атрымала спецыяльнасць агранома ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Нават папрацаваць па спецыяльнасці паспела ў Мінскім раёне.

На Дзятлаўшчыну дзяўчыну прывёў шчаслівы выпадак. Прыехала ў госці да сястры з роднага Слоніма і аднаго разу ў кампаніі сяброў пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Сустрэчы, сімпатыя, каханне… Так у Казлоўшчынскім сельсавеце стала больш на адну сям’ю, а ў некаторым часе – і на аднаго новага грамадзяніна.

На пачатку мая, пасля заканчэння дэкрэтнага адпачынку, Вераніка ўладкавалася на працу ў Дзятлаўскае ПМС тэхнікам па ўліку меліярацыйных сістэм, а праз паўмесяца механікам па планава-папераджальным рамонце сюды ж прыйшоў Аляксей Ерамейчык. Новым работнікам даверылі адказныя ўчасткі працы, і яны прыклалі ўсе намаганні, каб апраўдаць чаканні свайго кіраўніцтва. Працаваць у адным калектыве маладым людзям у радасць:

– Разам усё рабіць зручней, – кажа Аляксей Фёдаравіч.

Праўда, бачыцца на працягу дня часта не атрымліваецца, у кожнага свой “фронт” работы: яна працуе з дакументацыяй, ён адказвае за рамонт транспарту прадпрыемства. Маладыя работнікі ўдзячныя старэйшым калегам за тое, што добра прынялі іх, дапамаглі зарыентавацца ў нюансах вытворчага працэсу.

– Работа і калектыў нам вельмі падабаюцца: гэта вялікая працоўная сям’я, дзе мы хочам быць сваімі, – дзеліцца Вераніка Сяргееўна ўражаннямі ад прадпрыемства. – Спадзяюся, у мяне таксама атрымаецца стаць добрым спецыялістам, дастойным вопытных калег па працы.

Аляксей і Вераніка Ерамейчыкі працуюць з адказнасцю і інтарэсам. Аднак самае прыемнае, як заўважаюць маладыя людзі, – гэта разам вяртацца дадому пасля працоўнага дня, заязджаць па сына ў садок і праводзіць разам утульныя сямейныя вечары ў сваім доме ў вёсцы Дзянісава.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

16 часов ago