У памяць аб мінулым

Капсула памяці і Сцяг Перамогі ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі” працягваюць падарожжа па Дзятлаўшчыне.

4 сакавіка старшыня Мяляхавіцкага сельвыканкама Вера Добыш перадала два пераходныя сімвалы – Капсулу памяці (вялікую армейскую гільзу) і Сцяг Перамогі старшыні Наваельнянскага сельвыканкама Ірыне Кунахавец.

На працягу бягучага тыдня гэтыя два сімвалы будуць захоўвацца ў патрыятычным кутку, прымеркаваным да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Наваельнянскім доме культуры.

Мерапрыемства ў Наваельні адкрыла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі ваенных гадоў радавалі гледачоў артысты Наваельнянскага дома культуры і навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы.

Ужо на пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэнуць у Данілавіцкім сельскім савеце.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

2 часа ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago