У межах акцыі “Свята ў кожны дом” работніцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі ветэранаў працы сферы культуры горада Дзятлава з надыходзячым прафесійным святам.
Святочная брыгада ў саставе Алы Чарняўскай, Марыны Варган, Таццяны Палуносік і Таццяны Шостка наведала былых калег па працы з прыемнымі сюрпрызамі, кветкамі і, вядома, добрымі песнямі.
Віншаванні прымалі спявачка, кіраўніца народнага фальклорнага калектыву вёскі Погіры Тамара Ступак, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Маскаль, удзельнік народнага калектыву “Суседзі” Мікалай Палюшэвіч, а таксама вядомы ў Беларусі і за яе межамі гарманіст Васіль Шпігановіч.
– Мы вам жадаем, каб да вашых хат сцежкі не ведаў ні ўрач, ні адвакат, – гучала песеннае віншаванне.
Маладыя калегі пажадалі старэйшым таварышам моцнага здароўя і заўсёды быць патрэбнымі людзям.
У кожным з сельскіх Дамоў культуры далучыліся да віншавальнай акцыі, наведаўшы сваіх ветэранаў працы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…