Віншаванні з надыходзячымі навагоднікі святамі прымалі работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”.
На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, ініцыяванай Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Гэта добрая магчымасць выказаць словы ўдзячнасці жывёлаводам за іх напружаную і патрэбную працу.
З падарункамі і сюрпрызамі калектывы МТК “Еленка”, “Касцюкі”, “Таркачы”, “Белагурна” наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, да якіх далучыліся дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко і Дзед Мароз са Снягурачкай – работнікі прадпрыемства Дзіяна Крамянеўская і Кірыл Буча.
– У жывёлагадоўлі не бывае перапынку, тут кожны дзень напоўнены напружанай працай, якая патрабуе фізічных затрат і ўвагі. Таму шчыра хочацца падзякаваць людзям, якія абралі для сябе такую няпростую прафесію і паказваюць добрыя вынікі ў сваёй справе, – падкрэсліў Віталій Шулейка.
Ён пажадаў работнікам жывёлагадоўлі сельгасарганізацыі павышэння надояў і прывагаў, выдатнага настрою, моцнага здароўя, мірнага неба і ўручыў прыемны бонус да Новага года – грашовыя сертыфікаты ад прафсаюза АПК.
Са словамі ўдзячнасці да работнікаў гаспадаркі звярнуўся Уладзімір Казак:
– Ушанаванне работнікаў жывёлагадоўчай галіны не толькі ў рамках гэтай акцыі надае людзям новы стымул для дасягнення больш высокіх вынікаў. Ваша работа не з лёгкіх і павінна быць у пашане гэтак жа, як і дзейнасць удзельнікаў іншых сельгасработ: сяўбы, жніва, корманарыхтоўкі. Таму для прафсаюзаў важна сустракацца з калектывам ферм і комплексаў, удзяляць асаблівую ўвагу пытанням бяспекі іх працы, санітарна-бытавым умовам, а таксама заахвочваць лепшых работнікаў галіны.
Ён падкрэсліў, што стварэнне бяспечных і камфортных умоваў працы, дапамога ў арганізацыі адпачынку, рэгуляванне аплаты працы – у ліку прыярытэтаў прафсаюзнай арганізацыі не толькі ў час акцыі, а пастаянна.
Прыемным сюрпрызам для работнікаў комплексаў сталі віншаванні і пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.
Акцыя “Наш жывёлавод” на Дзятлаўшчыне толькі набірае абароты. У новым 2026 годзе яе героямі стануць работнікі іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…