Падзеі
1 min read
901

У Наваельні — свята

20 августа, 2015
0
22 жніўня адбудзецца свята пасёлка Наваельня. Пачнецца яно ў 18 гадзін на мясцовым стадыёне.

У праграме мерапрыемства — узнагароджанне лепшых гаспадароў прысядзібных тэрыторый, кветнікаў, перадавікоў вытворчасці. Узнагароджаны будуць і грамадзяне, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці пасёлка, таленавітыя людзі, майстры.
Таксама ў час свята адбудзецца канцэртная праграма з удзелам артыстаў Карэліцкага цэнтра культуры.
Для дзяцей будуць працаваць гульнёвая пляцоўка, атракцыёны.
ХЛОПЧЫКАЎ — БОЛЬШ

За прайшоўшы перыяд 2015 года на тэрыторыі Наваельнянскага сельскага савета нарадзілася 14 дзяцей. Большасць з іх — хлопчыкі, дзяўчынак толькі пяць.
Дарэчы, адна з дзяўчынак нарадзілася 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды яна атрымала падарунак ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации