У моладзевага парламента – новы састаў

На Дзятлаўшчыне падведзены вынікі выбараў дэпутатаў моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў і Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання.

З найбольшай колькасцю галасоў сярод 23 кандыдатаў перамаглі Анастасія Маскаль з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і Андрэй Голуб з Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Менавіта яны будуць прадстаўляць наш раён у саставе абласнога моладзевага парламента. Астатнія кандыдаты сталі дэпутатамі моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў.

Як расказала каардынатар яго дзейнасці Ірына Мішчанка, выбары праходзіла ў два этапы: першы, акружны – з 1 па 24 лістапада, калі кандыдатаў шляхам галасавання выбіралі сярод навучэнцаў 9-10 класаў школ раёна па месцы вучобы, другі, агітацыйны – з 25 лістапада па 15 снежня, калі кандыдаты ў сваіх навучальных установах праводзілі перадвыбарчую кампанію. А 15 снежня адбыўся Адзіны дзень галасавання.

Ірына Мішчанка расказала аб далейшых планах маладых парламентарыяў VI склікання. У студзені яны плануюць правесці пасяджэнне з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага і прадставіць яму свае крэатыўныя ідэі і актуальныя для Дзятлаўшчыны праекты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

8 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago