Вясёлая летняя змена стартавала для навучэнцаў Раклевіцкай базавай школы.

Нездарма школьны летнік носіць назву “Сузор’е адкрыццяў”, кожны дзень у ім адбываецца штосьці новае і цікавае, асабліва адметнымі становяцца сустрэчы з гасцямі.

Чарговая з іх ладзілася ў рамках работы брэндзінгавага агенцтва “Зробім”, якое працуе на базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам загадчыцы аддзялення дадатковай адукацыі Ірыны Мішчанка.

У Раклевічы Ірына Анатольеўна завітала ў вобразе каларытнай вандроўніцы-адпачывальніцы ІраМі з цікавай інтэрактыўнай праграмай для хлопчыкаў і дзяўчынак “Лета. Сяброўства. Гульня”.

Разам з госцяй наведвальнікі летніка паказалі свае веды на пляцоўцы брэйн-рынгу “Самы кемлівы”, паспаборнічалі ў спартыўных іспытах і выканалі творчыя заданні-фанты.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации