Пах ігліцы ў доме стварае асаблівую пераднавагоднюю атмасферу, а ўпрыгожваць сапраўдную елку значна цікавей, чым штучную. Дзе ў нашым горадзе можна набыць «жывую» елку і ці будзе «кусацца» цана на калючую прыгажуню?
На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса Іван Скварчынскі.
— Іван Іосіфавіч, дзе дзятлаўчанам можна купіць елку?
— Продаж навагодніх дрэваў іглічных парод будзе ажыццяўляцца штодня без выхадных з 21 па 31 снежня з 10 да 18 гадзін на пляцоўке паміж магазінамі «Венера» і «Дзяжурны» ў Дзятлаве. Кожны жадаючы зможа набыць навагодняе дрэва і на тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Дзятлаўскі лясгас» і кожнага лясніцтва.
— Ці хопіць дрэўцаў для ўсіх жадаючых?
— У мінулым годзе было рэалізавана больш за 650 навагодніх дрэваў. Сёлета плануецца прадаставіць жыхарам і гасцям раёна дастатковую колькасць елак.
— А якія будуць цэны?
— Навагодняе дрэва, напрыклад, вышынёй ад двух да трох метраў будзе каштаваць 10 рублёў 90 капеек на гандлёвай пляцоўцы і 8 рублёў 50 капеек у лясніцтве.
— Дзе ажыццяўляецца нарыхтоўка навагодніх іглічных дрэваў?
— У адпаведнасці з артыкулам 80 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзятлаўскі лясгас» ажыццяўляе нарыхтоўку дрэваў навагодніх іглічных парод у межах прадастаўленых участкаў ляснога фонду, а менавіта:
на спецыяльна створаных лясных плантацыях для вырошчвання дрэваў навагодніх іглічных парод;
пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэваў, якія высякаюцца ў адпаведнасці з дазвольнымі дакументамі і правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь;
у парадку расчысткі трас, прасек, палосаў адводу, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечках, калі на дадзеных лесасеках маладняк не падлягае захаванню.
— Ці ёсць патрабаванні па якасці дрэваў?
— Памеры і якасць навагодніх дрэваў іглічных парод, якія нарыхтоўваюцца, павінны адпавядаць устаноўленым для іх патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў.
Якую елку ставіць дома — жывую або штучную — вырашаць гаспадарам. Галоўнае, каб свята ўдалося.
Юлія БАКУНОВІЧ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…