Categories: Падзеі

У.Краўцоў: «Гродзенская вобласць блізкая да таго, каб выйсці на дадатную дэмаграфічную дынаміку

У горадзе Шчучыне адбылася выніковая прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, прысвечаная пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2014 годзе. На сустрэчы былі падведзены папярэднія вынікі гэтага года і абазначаны ключавыя напрамкі работы ў 2015-м.

Па словах кіраўніка рэгіёна, Гродзеншчына мае станоўчую дынаміку па выкананні практычна ўсіх прагнозных паказчыкаў. Да канца гэтага года будуць уведзены ў эксплуатацыю 660 тысяч квадратных метраў жылля, асноўная форма жыллёвага будаўніцтва – дзяржаўны заказ.

Цягам гэтага года быў запушчаны шэраг новых вытворчасцяў, прадоўжылася мадэрнізацыя ранейшых (ААТ Мастоўдрэў, ТАА “Кронаспан”, ААТ ГроднаАзот, ТАА “ЗОВ-ЛенЕвроМебель”), якая рэалізуецца з удзелам інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнік вобласці паведаміў, што прыбытковая частка бюджэту Гродзеншчыны, якая першапачаткова планавалася ў памеры 13 трыльёнаў рублёў, рэальна будзе большай на адзін трыльён. Гэтыя сродкі выдаткоўваліся на развіццё сацыяльнай сферы – будаўніцтва і рэканструкцыю бальніц, амбулаторый, школ, дзіцячых садкоў.

Гродзенская вобласць дасягнула сёлета высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы, перадусім, у раслінаводстве: акрамя высокага ўраджаю збожжавых (1 млн. 700 тысяч збожжа), бульбы і рапсу, атрыманы рэкордны ўраджай цукровых буракоў (2 млн. 700 тысяч тон), які ўжо рэалізаваны на цукровыя заводы.

Аднак складанай застаецца сітуацыя ў мясамалочнай галіне. Па-першае, з-за таго, што ўсе мінулыя гады яна была сарыентавана на Расійскую Федэрацыю. 96% аб’ёму вырабленай прадукцыі рэалізоўвалася ў гэтай краіне па кантрактах, заключаных у расійскіх рублях. Па-другое, гэта змушанае скарачэнне пагалоўя свіней з-за небяспекі далейшага распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. У гэтай сувязі ў вобласці былі закрыты 36 невялікіх свінафермаў, захаваць атрымалася 26 буйных свінакомплексаў.

— Свініна – высокарэнтабельны сёння від прадукцыі, – адзначыў Уладзімір Краўцоў.

Таму на наступныя гады ў рэгіёне плануецца пабудаваць 4 буйныя свінакомплексы на 20 тысяч галоў кожны. Задача на 2015-ы – выйсці на ўзровень 2012 года ў 112 тысяч тон свініны.

Па меркаванні Уладзіміра Краўцова, у Гродзенскай вобласці ёсць недапрацоўкі ў кадравых пытаннях. Выяўляліся факты безгаспадарлівасці на прадпрыемствах, дапускаліся неабгрунтаваныя выдаткі. А гэта ў першую чаргу характарызуе працу кіраўніка.

Дэкрэт №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», падпісаны прэзідэнтам 15 снежня, дае большыя паўнамоцтвы па ўжыванні мер спагнання, пакарання або заахвочвання. Цяпер звольніць чалавека ў выпадку парушэнняў вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны можна практычна за 3 дні.

— Але, паўтаруся, гэта актуальнае патрабаванне часу – прымусіць людзей старацца, патрабаваць ад іх стопрацэнтнага выканання задач. Гэта тычыцца як кіраўнікоў, так і ўсіх астатніх работнікаў, спецыялістаў», – заўважыў старшыня аблвыканкама.

Ён асабліва падкрэсліў той факт, што вельмі важна правільна разумець і прымяняць дэкрэт.

Уладзімір Краўцоў вызначыў ключавыя для рэгіёна падзеі наступнага года. Сярод іх – 70-годдзе перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мерапрыемствы да Года моладзі, адкрыццё ў Гродне філіяла рэспубліканскага Парка высокіх тэхналогій, правядзенне Дня беларускага пісьменства ў горадзе Шчучыне, абласных “Дажынак” у Дзятлаве.

Апроч вялікай колькасці мерапрыемстваў да Дня пісьменства, падарункам жыхарам вобласці стане завяршэнне рэканструкцыі архітэктурнай адметнасці Шчучына: палаца Друцкіх-Любецкіх. Наш райцэнтр згадваўся таксама ў сувязі з пытаннем захавання культурных каштоўнасцяў (палац Радзівілаў, сядзіба Ігната Дамейкі), якое застаецца надзённым. Сітуацыя на Гродзеншчыне пачынае пакрыху выпраўляцца, дзякуючы ўдзелу зацікаўленых прыватных бізнэсмэнаў.

Уладзімір Краўцоў таксама агучыў такі факт: Гродзенская вобласць блізкая да таго, каб выйсці на дадатную дэмаграфічную дынаміку. Дзякуючы планамернаму павышэнню нараджальнасці і зніжэнню смяротнасці, цяпер розніца паміж натуральным прыростам і змяншэннем насельніцтва складае ўсяго 700 чалавек.

Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Чаму на нарыхтоўчым пункце не прынялі вішню?

15 ліпеня на сайце газеты “Перамога” выйшаў артыкул “Якія лішкі з агарода можна здаць у…

48 минут ago

Прыём грамадзян

4 жніўня з 14.30 да 16.30 у будынку Парэцкага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Каникулы с пользой для здоровья: как проводит лето молодежь в тренажерном зале Дятловской ДЮСШ

Летние каникулы — это не просто время отдыха от школьных занятий, а отличная возможность укрепить…

4 часа ago

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

20 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

20 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

20 часов ago