У горадзе Шчучыне адбылася выніковая прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, прысвечаная пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2014 годзе. На сустрэчы былі падведзены папярэднія вынікі гэтага года і абазначаны ключавыя напрамкі работы ў 2015-м.

Па словах кіраўніка рэгіёна, Гродзеншчына мае станоўчую дынаміку па выкананні практычна ўсіх прагнозных паказчыкаў. Да канца гэтага года будуць уведзены ў эксплуатацыю 660 тысяч квадратных метраў жылля, асноўная форма жыллёвага будаўніцтва – дзяржаўны заказ.

Цягам гэтага года быў запушчаны шэраг новых вытворчасцяў, прадоўжылася мадэрнізацыя ранейшых (ААТ Мастоўдрэў, ТАА “Кронаспан”, ААТ ГроднаАзот, ТАА “ЗОВ-ЛенЕвроМебель”), якая рэалізуецца з удзелам інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнік вобласці паведаміў, што прыбытковая частка бюджэту Гродзеншчыны, якая першапачаткова планавалася ў памеры 13 трыльёнаў рублёў, рэальна будзе большай на адзін трыльён. Гэтыя сродкі выдаткоўваліся на развіццё сацыяльнай сферы – будаўніцтва і рэканструкцыю бальніц, амбулаторый, школ, дзіцячых садкоў.

Гродзенская вобласць дасягнула сёлета высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы, перадусім, у раслінаводстве: акрамя высокага ўраджаю збожжавых (1 млн. 700 тысяч збожжа), бульбы і рапсу, атрыманы рэкордны ўраджай цукровых буракоў (2 млн. 700 тысяч тон), які ўжо рэалізаваны на цукровыя заводы.

Аднак складанай застаецца сітуацыя ў мясамалочнай галіне. Па-першае, з-за таго, што ўсе мінулыя гады яна была сарыентавана на Расійскую Федэрацыю. 96% аб’ёму вырабленай прадукцыі рэалізоўвалася ў гэтай краіне па кантрактах, заключаных у расійскіх рублях. Па-другое, гэта змушанае скарачэнне пагалоўя свіней з-за небяспекі далейшага распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. У гэтай сувязі ў вобласці былі закрыты 36 невялікіх свінафермаў, захаваць атрымалася 26 буйных свінакомплексаў.

— Свініна – высокарэнтабельны сёння від прадукцыі, – адзначыў Уладзімір Краўцоў.

Таму на наступныя гады ў рэгіёне плануецца пабудаваць 4 буйныя свінакомплексы на 20 тысяч галоў кожны. Задача на 2015-ы – выйсці на ўзровень 2012 года ў 112 тысяч тон свініны.

Па меркаванні Уладзіміра Краўцова, у Гродзенскай вобласці ёсць недапрацоўкі ў кадравых пытаннях. Выяўляліся факты безгаспадарлівасці на прадпрыемствах, дапускаліся неабгрунтаваныя выдаткі. А гэта ў першую чаргу характарызуе працу кіраўніка.

Дэкрэт №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”, падпісаны прэзідэнтам 15 снежня, дае большыя паўнамоцтвы па ўжыванні мер спагнання, пакарання або заахвочвання. Цяпер звольніць чалавека ў выпадку парушэнняў вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны можна практычна за 3 дні.

— Але, паўтаруся, гэта актуальнае патрабаванне часу – прымусіць людзей старацца, патрабаваць ад іх стопрацэнтнага выканання задач. Гэта тычыцца як кіраўнікоў, так і ўсіх астатніх работнікаў, спецыялістаў”, – заўважыў старшыня аблвыканкама.

Ён асабліва падкрэсліў той факт, што вельмі важна правільна разумець і прымяняць дэкрэт.

Уладзімір Краўцоў вызначыў ключавыя для рэгіёна падзеі наступнага года. Сярод іх – 70-годдзе перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мерапрыемствы да Года моладзі, адкрыццё ў Гродне філіяла рэспубліканскага Парка высокіх тэхналогій, правядзенне Дня беларускага пісьменства ў горадзе Шчучыне, абласных “Дажынак” у Дзятлаве.

Апроч вялікай колькасці мерапрыемстваў да Дня пісьменства, падарункам жыхарам вобласці стане завяршэнне рэканструкцыі архітэктурнай адметнасці Шчучына: палаца Друцкіх-Любецкіх. Наш райцэнтр згадваўся таксама ў сувязі з пытаннем захавання культурных каштоўнасцяў (палац Радзівілаў, сядзіба Ігната Дамейкі), якое застаецца надзённым. Сітуацыя на Гродзеншчыне пачынае пакрыху выпраўляцца, дзякуючы ўдзелу зацікаўленых прыватных бізнэсмэнаў.

Уладзімір Краўцоў таксама агучыў такі факт: Гродзенская вобласць блізкая да таго, каб выйсці на дадатную дэмаграфічную дынаміку. Дзякуючы планамернаму павышэнню нараджальнасці і зніжэнню смяротнасці, цяпер розніца паміж натуральным прыростам і змяншэннем насельніцтва складае ўсяго 700 чалавек.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации