У каго з 2025 года з’явяцца дадатковыя гарантыі?

29 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб сацыяльнай падтрымцы”.

Нарматыўны акт уступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.

Што мяняецца для беларусаў адпаведна ўказу, расказала намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– Указам прадугледжаны меры, скіраваныя на адмену абмежавання памераў пенсій для працуючых пенсіянераў, спрашчэнне парадку прызначэння і атрымання пенсіі, а таксама на дадатковую сацыяльную падтрымку сем’яў з дзецьмі, бацькоў дзяцей-інвалідаў.

Хачу звярнуць асаблівую ўвагу насельніцтва на адно важнае новаўвядзенне. З наступнага года заканадаўча будзе прадастаўлена права на датэрміновую пенсію па ўзросце бацькам (татам) дзяцей-інвалідаў або інвалідаў з дзяцінства, якія самастойна выхавалі сваё дзіця, без удзелу маці. Сёння такая пенсія для бацькі можа быць прызначана толькі пасля таго, як маці дзіцяці сфарміравала права на гэту пенсію і адмовілася ад яе на карысць бацькі або не паспела скарыстацца правам у сувязі са смерцю.

Датэрміновую пенсію ўзамен маці змогуць прызначаць для бацькі, калі ёсць наступныя фактары: ён дасягнуў 58-гадовага ўзросту; пацвярджаецца факт выхавання ім дзіцяці-інваліда на працягу не менш за 8 гадоў да паўналецця; бацька мае стаж работы не менш за 25 гадоў, з якіх не менш за 5 гадоў работы на яго выплачваліся страхавыя ўзносы (сфарміраваны страхавы стаж).

Яшчэ ўказам замацавана такое новаўвядзенне, як зніжэнне страхавога стажу для жанчын з чатырма дзецьмі: з 1 студзеня 2025 года для жанчын, якія нарадзілі чацвярых дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, страхавы стаж для назначэння пенсіі па ўзросце зніжаны з 10 да 5 гадоў, як гэта раней было прадугледжана для жанчын з пяццю і больш дзецьмі.

Калі гэта інфармацыя зацікавіла і ўзніклі пытанні наконт змяненняў у заканадаўстве, па іх тлумачэнне можна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56. Кансультацыю можна атрымаць і па тэлефонах: 2-13-91, 2-12-91, 2-51-11.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago