Учора з нагоды свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі віншаванні прымала Яніна Уладзіміраўна Ігнацік з вёскі Літаварцы Дварэцкага сельсавета.
Павіншаваць яе прыязджаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Уладзімір Фёдаравіч не мог не заехаць з кветкамі і падарункам да адной з самых заслужаных і паважаных жанчын мясцовай гаспадаркі.
Усё сваё жыццё Яніна Уладзіміраўна адпрацавала ў калгасе: паляводам, ільнаводам, брыгадзірам, загадчыкам вытворчага ўчастка. У свой час з чырвоным дыпломам яна закончыла Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
За сваю старанную працу жанчына мае шматлікія ўзнагароды, сярод якіх ордэн “ Знак Пашаны”, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і цэлы стос узнагарод “рангам” ніжэйшым.
Двойчы Яніна Уладзіміраўна ездзіла на ўсесаюзную выставу дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскву, мае і адтуль медалі за вырошчванне лёну і бульбы.
Размяняла Яніна Уладзіміраўна дзявяты дзясятак гадоў, але такая ж рухавая і добразычлівая. Любіць свае Літаварцы і нізавошта не хоча мяняць іх на гарадское жыццё.
Няхай жа ў гэтай працавітай жанчыны, якая сёння мае ўжо сем унукаў і пяць праўнукаў, усё будзе добра. Дай Бог ёй яшчэ многіх святаў і выдатнага настрою!
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…