У рамках Года культуры бібліятэкі будуць спрыяць папулярызацыі мастацкай культуры сярод насельніцтва, фарміраванню культуры паводзінаў.

Галоўная задача бібліятэк — імкнуцца дапамагчы кожнаму чытачу дакрануцца да шматвобразнасці і глыбіні белаурскай культуры, адзначыць юбілеі майстроў беларускага слова — 125-годдзе з дня нараджэння М. Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння К. Крапівы, 95 годдзе з дня нараджэння І. Шамякіна, І. Мележа.
“У Год культуры — у бібліятэку”. Пад такой назвай стартавала раённая акцыя ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Яе дэвізам з’яўляюцца словы Мікалая Рэрыха: “Калі мы думаем пра Культуру, гэта значыць — мы думаем і пра Прыгажосць, і пра Кнігу як аб стварэнні прыгожым”.

Задачамі раённай акцыі з’яўляюцца прыцягненне новых карыстальнікаў у бібліятэку, развіццё інтарэса да чытання розных групаў насельніцтва, фарміраванне высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый.

У рамках акцыі ў бібліятэках раёна арганізаваны кніжныя выставы і паліцы да юбілейных і памятных дат літаратурнага календара, шэраг цікавых мерапрыемстваў.

М. БОРТКА,
метадыст аддзела бібліяэчнага маркетынгу Дзятаўскай раённай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации