У фокусе – будучыня выпускнікоў карэкцыйнага цэнтра

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася сустрэча для бацькоў навучэнцаў 7-8 класаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Законных прадстаўнікоў пазнаёмілі з магчымасцямі далейшага жыццяўладкавання выпускнікоў карэкцыйнага цэнтра, пастараліся наладзіць з імі больш цеснае ўзаемадзеянне, абмеркавалі праблемы, з якімі можна сутыкнуцца ў час пераходнага этапу.

Дарослым патлумачылі праект змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія датычацца павелічэння з 9 да 10 гадоў тэрміну атрымання адукацыі ў ЦКРНіР.

Пра дзейнасць аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” расказала яго загадчыца Алена Калюцік. Яна азнаёміла прысутных з асноўнымі формамі работы спецыялістаў з асаблівымі выхаванцамі, пералічыла мерапрыемствы, якія ладзяцца для сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі наведвальнікаў.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк патлумачыла, на якія віды матэрыяльнай падтрымкі могуць разлічваць сем’і, дзе гадуюцца дзеці-інваліды.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Інэса Стырнік азнаёміла бацькоў асаблівых дзяцей з умовамі прадастаўлення паслугаў няні.

Цікавасць удзельнікаў сустрэчы выклікала азнаямленчая экскурсія, якую правяла Алена Калюцік, каб паказаць памяшканні і матэрыяльна-тэхнічную базу “Праменьчыка”.

Напрыканцы сустрэчы бацькі падзяліліся ўражаннямі ад атрыманай інфармацыі, выказалі свае меркаванні наконт будучыні  дзяцей. У прыватнасці зазначылі, што маюць патрэбу ў паслугах аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, аднак у некаторых выхаванцаў узнікнуць цяжкасці з  наведваннем з-за адсутнасці рэгулярнага падвозу да Цэнтра сацабслугоўвання і назад, таксама прагучала заўвага аб недастатковасці памяшканняў, а канкрэтна, – адсутнасці ў “Праменьчыку” пакоя адпачынку.

Святлана РАНЦЭВІЧ,
сацыяльны педагог Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago