У Дзятлаве прайшла цырымонія ўручэння ордэнаў Маці

12 лютага стала адметным днём для дзвюх шматдзетных матульяў нашага раёна, якія нарадзілі па пяць дзяцей.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года № 14 “Аб узнагароджанні ордэнам Маці”, Наталля Клюкач, апрератар машыннага даення КСУП “Хвінявічы”, і Святлана Тадарэнка, санітарка Дзятлаўскай ЦРБ, жыхарка аграградка Жукоўшчына, былі ўдастоены дзяржаўных узнагародаў. Урачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці прайшла ў актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік уручыў высокія ўзнагароды шматдзетным матулям. Кветкі, падарункі і цёплыя словы віншаванняў для іх падрыхтавалі арганізацыі, дзе працуюць мамы і таты, – КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”, Дзятлаўская ЦРБ, прафсаюзныя пярвічкі, членамі якіх яны з’яўляюцца, Парэцкі і Жукоўшчынскі сельскія выканаўчыя камітэты, раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. Падтрымаць сем’і ва ўрачысты момант прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

Шматдзетным бацькам жадалі сямейнага шчасця, ладу і дабрабыту, здароўя, мудрасці, цярпення, доўгіх гадоў жыцця і падкрэслівалі, што ў іх ёсць самае галоўнае багацце, самы надзейны капітал – іх дзеці.

Музычныя падарункі і добры настрой прысутным дарылі Марына Варган, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, шмат шчырых пажаданняў у адрас сем’яў прагучала ад вядучай урачыстасці Наталлі Маліноўскай.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago