У райцэнтры зменены парадак дарожнага руху.

Днямі на вуліцы Леніна, каля магазіна “Родны Кут” у напрамку ад святлафора быў устаноўлены новы знак 3.27 “Стаянка забаронена”. У адваротным боку цяпер дзейнічае знак 3.28 “Прыпынак і стаянка забаронены”.

Устаноўку знакаў ажыццявіла брыгада  КУП “СМЭП Гродзенскага аблвыканкама” пад кіраўніцтвам майстра Слонімскага ўчастка Аляксея Босака.  

– Была зменена арганізацыя дарожнага руху па вуліцы Леніна на ўчастку ад дома № 8 да дома № 14. Таксама ў бліжэйшы час будзе зменены парадак руху на ўчастку ад дома № 9 да дома № 16 па вуліцы Чырвонаармейскай: знак “Прыпынак забаронены” будзе заменены на “Стаянка забаронена”. Разам з тым на гэтым участку аўтадарогі з’явіцца астравок для высадкі пасажыраў, – расказаў Аляксей Мікалаевіч.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, дадзеная мера заклікана разгрузіць ад транспарту насычаныя ўчасткі дарог каля аб’ектаў гандлю і адукацыі, павысіць бяспеку дарожнага руху на іх.

Просім вадзіцеляў улічваць новыя аспекты дарожнага руху, не парушаць правілы прыпынку і стаянкі аўтатранспарту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации