29 верасня ў Дзятлаве ў раёне стадыёна «Колас» прайшло ўрачыстае адкрыццё спартыўнай міні-футбольнай пляцоўкі.
Фізічнаму выхаванню і спорту ў Дзятлаўскім раёне надаецца значная ўвага. Тут жывуць юныя спартсмены і вопытныя майстры спорту, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснікі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч і Андрэй Жыдко, галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, намеснік старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Міхаіл Вергеенка, начальнік аддзела спартыўна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай работы Гродзенскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Яўген Юцэвіч, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, брэнд-менеджар Тураўскага малочнага камбіната Кацярына Падгайская.
Урачыстасць пачалася з імправізаванай трэніроўкі, якую прадэманстравалі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Пасля чаго капітан каманды-пераможцы 2019 года раённага этапу спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч” Валерый Грышаткін падняў сцяг Рэспублікі Беларусь і афіцыйна адкрыў мерапрыемства.
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Затым да прысутных звярнуўся намеснік старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Міхаіл Вергеенка:
– Сардэчна віншую ўсіх з адкрыццём міні-футбольнай пляцоўкі. Спадзяюся, што гэты спартыўны аб’ект пасадзейнічае далейшаму развіццю футбола ў вашым раёне.
Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык адзначыў, што новая сучасная пляцоўка стане яшчэ адным аргументам у падрыхтоўцы прафесійнай змены для беларускіх і замежных футбольных клубаў.
Кульмінацыяй мерапрыемства сталі разразанне зялёнай стужкі і старажытны Алімпійскі абрад, сэнс якога – забіць першы гол у футбольныя вароты.
Напрыканцы гасцей і ўдзельнікаў свята чакаў музычны падарунак.
Пасля адкрыцця міні-футбольнай пляцоўкі юныя спартсмены ўзялі аўтограф у Міхаіла Вергеенкі, беларускага савецкага футбаліста, варатара, заслужанага трэнера Беларускай ССР.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…