31 сакавіка ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына на базе Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян.
На пытанні жыхароў пасёлка, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў адказалі галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Шышко і старшыня раённага аб’яднання Валерый Макарчык.
На прафсаюзны прыём у гэты дзень звярнуліся тры чалавекі, яны змаглі атрымаць адказы на свае пытанні ў індывідуальным парадку. Пытанні тычыліся працоўных адпачынкаў, выплат пры скарачэнні пасад, падаўжэнні і заключэнні кантрактаў.
На сустрэчы з работнікамі завода прававы інспектар даў тлумачэнні па нормах заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі адносін, а таксама па змяненнях, унесеных у Працоўны кодэкс.
Практыка правядзення прававых прыёмаў у краіне, а значыць, і нашым раёне будзе працягнута.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота dyatlovo.fpb.1prof.by
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…