Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт выкарыстоўвае такую форму работы, як выязныя пасяджэнні ў рэгіёнах. Гэта дазваляе пабачыць рэальны малюнак справаў на месцах, дапамагчы ў вырашэнні існуючых праблем, даць слушныя парады.
27 ліпеня ўдзельнікаў выязнога пасяджэння з парадкам дня «Аб рабоце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці раёна» сустракае Дзятлаўскі раён. У выязным пасяджэнні прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Інэса Белуш, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхневіч.
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці разгорнута выстава дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны, з якой госці мелі магчымасць пазнаёміцца, пакуль доўжылася рэгістрацыя.
— Напярэдадні выязнога пасяджэння аблвыканкама ў Дзятлаўскім раёне працавала абласная рабочая група, аналізавала сітуацыю ў эканоміцы, выпрацавала пэўныя прапановы. Мы павінны іх абмеркаваць. Таму спачатку азнаёмімся з шэрагам аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы Дзятлаўшчыны, затым сустрэнемся на пленарным пасяджэнні з удзелам кіраўнікоў усіх мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, а пасля невялікага перапынку абмяркуем пытанні сельскай гаспадаркі, — удакладніў парадак дня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
Удзельнікаў выязнога пасяджэння павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён прапанаваў прагледзець відэафільм аб Дзятлаўшчыне.
Затым удзельнікі пасяджэння раздзяліліся на дзве групы і накіраваліся па вызначаных маршрутах. Першая рабочая група ў складзе членаў аблвыканкама і адказных асобаў з правам дарадчага голасу ў суправаджэнні старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка выехала найперш у аграгарадок Жукоўшчына. Тут аб рабоце Жукоўшчынскага сельвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці падведамаснай тэрыторыі расказаў старшыня Валерый Верамейчык. Госці цікавіліся выкананнем сацыяльных стандартаў, у прыватнасці, наяўнасцю лазні, спартыўнай залы, забяспечанасцю медыцынскімі кадрамі Гезгалаўскай амбулаторыі, планамі на ўраджай КСУП «Жукоўшчына», падтрымкай прадпрымальніцкіх ініцыятываў.
Работу сектара па арганізацыі адпачынку «Жукоўшчынскі дом культуры» прадставіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка. Яна зазначыла, што работа ўстановаў культуры арганізавана з улікам запытаў і патрэбаў насельніцтва ў цесным узаемадзеянні з Цэнтрам культуры. Работнікі Жукоўшчынскага дома культуры ўваходзяць у склад тэатра-студыі «Прымакі», якім ганарыцца раён. «Прымакі» прадстаўлялі тэматычную пляцоўку Гродзенскай вобласці на «Славянскім базары» ў Віцебску і на фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Адметным мерапрыемствам аграгарадка Жукоўшчына стала Свята яблыкаў, якое ладзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта. Гасцям прадставілі выставу тэхнічнай творчасці, якую падрыхтавалі наведвальнікі гуртка мадэлізму, запрасілі на рэпетыцыю народнага фальклорнага калектыву вёскі Погіры.
Затым удзельнікі сустрэчы накіраваліся ў вучэбна-педагагічны комплекс «Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа», дзе з работай установы іх знаёміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус. Цікавіліся школьным музеем, напаўняльнасцю дзіцячага садка.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…