У дзіцячым садку прайшоў тыдзень беларускай мовы

У дзіцячым садку № 1 горада Дзятлава тыдзень  беларускай мовы, які, дарэчы, праводзіцца раз у квартал, распачаўся вельмі ўрачаста, хвалююча і прыгожа.

З самага ранку там чуліся словы “прывітанне”, “добрай раніцы”, “прыемнага дня”, “дзякую”.

Музычная зала садка ўпрыгожана беларускім арнаментам, дыванамі, саламянымі цацкамі,  вырабамі з гліны, у кожнай групе аформлены тэматычныя куткі.

У чаканні тэатралізаванага мерапрыемства выхаванцы і прысутныя маглі наведаць тэматычныя прыпынкі. На спартыўным – сярод іншых спартсменаў з фотаздымка ўсміхаецца біятланістка Дар’я Домрачава. Чытальны – знаёміць выхаванцаў з майстрамі слова. Прыпынак народнай мудрасці дазваляе дакрануцца да самаробных вырабаў: гліняны посуд, цацкі, дэкаратыўныя вырабы з саломы. На музычным – наведвальнікі могуць узгадаць сучасныя і ўжо забытыя  музычныя інструменты: тут бразгалка, лыжкі, бубны, гудзелкі, маракасы, гармонік, баян і нават гуслі. Пэўная ўвага нададзена беларускім кампазітарам.

Усіх прысутных у зале вітаюць вядучыя ў нацыянальных касцюмах, заходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі ў вышыванках. І паліліся беларускія словы, выказванні, прыказкі і прымаўкі, песні, жарты, казкі.

Завітаў да дзяцей Несцерка. Ён прынёс ім загадкі, пагуляў у беларускую народную гульню “Гарлачык”, зладзіў спаборніцтва ў веданні прыказак і прымавак, да якога далучыліся і гледачы ў зале.

Уразіла выкананне выхаванцамі песні “Зайграй жа мне, дударочку”: дзеці не толькі спявалі, але і самі ігралі на музычных інструментах.

Несцерка прапанаваўвыхаванцам садка ўспомніць назвы казак па ўрыўках, а яны свайму госцю – адгадаць казку, якую яны паказалі пры дапамозе пальчыкавага  тэатра.

Задаволены Несцерка на развітанне пажадаў дзецям жыць здарова, любіць свой родны кут, часцей размаўляць на нашай роднай мове.

Наталля СКІБІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі яслі-сада № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

13 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

13 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

14 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

15 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

15 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

15 часов ago