Тыдзень працоўнага навучання пад дэвізам: ”Зямлю упрыгожвае сонца, а чалавека праца” прайшоў ў Дварэцкай сярэдняй школе.
У ім прымалі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў.
Увесь тыдзень у фае школы дзейнічала выстава дзіцячай творчасці “Прыгажосць сваімі рукамі”, на якой навучэнцы прадэманстравалі свае мастацкія работы. Насычаныя дні чакалі ўдзельнікаў. Дзяўчынкі пазнаеміліся з прыгажосцю і гісторыяй беларускага ручніка, з захапленнем прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Падарожжа агародніны”. Трэці дзень быў прысвечаны народным рамёствам. Кожны стараўся ўпрыгожыць сябе тым, што было зроблена сваімі рукамі. На конкурсе “Самая, самая” дзяўчынкі паказалі сваё майстэрства і талент. А на дне скрыжаванак вучаніцам спатрэбіліся ўсе веды, каб перамагчы. І гэта атрымалася ў каманды “Усмешка”. У завяршэнні прадметнага тыдня быў прапанаваны кактэль і фіта-бар, дзе вучні змаглі не толькі прадэгуставаць, але і паспрабаваць зрабіць кактэль з суніцамі і марожаным.
Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “У гасцях у кельні”: падарожнічалі па станцыях “Прыказкі”, “Этыкет”, “Анаграмы”, “Загадкі”, “Бліц-апытанне” і выконвалі адпаведныя заданні.
Усе ўдзельнікі атрымалі добры настрой, салодкія прызы і шмат новых ідэй для наступнага тыдня працоўнага навучання.
С. ВІНЦУКЕВІЧ,
настаўнік абслугоўваючай працы Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…