У дарослай праблемы дзіцячы твар?

Палавая недатыкальнасць – гэта прававая абароненасць ад сесуальнага замаху, поўная забарона на ўчыненне дзеянняў сэксуальнага характару ў адносінах да іншай асобы.

Паняцце тычыцца асобаў, якія не дасягнулі шаснаццаці гадоў.

Злачынствы супраць палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных формаў антысацыяльных паводзінаў.

Шкода, нанесеная дзіцяці з-за гвалтоўных злачынстваў, прыводзіць да адхіленняў у яго маральным і псіхафізічным развіцці, становіцца пагрозай для будучыні. Выніковасць папярэджання і прафілактыкі такіх злачынстваў ускладняецца шматлікімі абставінамі, сярод якіх:

– псіхалогія і фізіялогія непаўналетніх: часта дзеці проста не ўсведамляюць, што над імі ўчынены гвалт, або ўтойваюць гэта ўсімі магчымымі спосабамі, баючыся адмоўнай рэакцыі з боку бацькоў і блізкага акружэння;

– прамая залежнасць пацярпелых непаўналетніх ад злачынцы: вінаваты можа выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для таго, каб пра злачынства ніхто не даведаўся.

Палавая свабода і недатыкальнасць – гэта складальнікі канстытуцыйна-прававога статусу асобы і гарантуюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Да злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці адносяць гвалт; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару; палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту; распусныя дзеянні; прымус да дзеянняў сексуальнага характару.

Крымінальным заканадаўствам прадугледжваецца адказнасць за падобныя замахі ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, прычым і ў тых выпадках, калі яны ўчынены без падаўлення свабоды і волі пацярпелага шляхам фізічнага або псіхічнага гвалту і без выкарыстання бездапаможнага стану падлетка, гэта значыць, з добраахвотнай згоды пацярпелага (пацярпелай).

Учыненне такіх дзеянняў нават па ўзаемнай згодзе караецца крымінальным заканадаўствам для таго, хто ўжо дасягнуў 18-гадовага ўзросту. Прычым ступень палавой даросласці, папярэднія паводзіны, наяўнасць сексуальных кантактаў у мінулым і іншыя падобныя абставіны, якія характарызуюць пацярпелую (пацярпелага), не маюць значэння для кваліфікацыі ўчынка.

Міліцыя просіць жыхароў раёна не заставацца раўнадушнымі да праблемы. Калі стала вядома пра злачынства палавой скіраванасці ў дачыненні да непаўналетніх, неадкладна паведаміце ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 8-01563-2-15-34. Ананімнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

5 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

7 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago