Прыйшла вясна, а гэта значыць, што пара адкрываць дачны сезон. Што важна паспець зрабіць на дачы вясной, вы даведаецеся на старонках нашых часопісаў.

Часопіс “Гаспадар” з’яўляецца неабходным дапаможнікам для ўсіх садаводаў, агароднікаў і тых, хто клапоціцца аб сваіх участках. Пастаянныя рубрыкі “Любімы сад”, “Ураджайны агарод”, “Дамашняя  ферма”, “Пчольнік” дапамогуць не проста пабавіць час, але і дасягнуць максімальнага выніку, займаючыся любімай справай.

Часопіс “Добры сусед” чакае вас, каб расказаць не толькі пра тое, як зрабіць так, каб расада хутчэй развівалася, але і шмат іншых карысных парадаў, якія вы знойдзеце ў рубрыцы “Любімая дача”.

У часопісе “Сваты” кожны дачнік можа знайсці нешта карыснае для сябе пра сад і агарод, пра кветкі  ў рубрыцы “Сваты на дачы”, “Любімыя кветкі”.

Часопіс “Гаспадыня” падзеліцца цікавымі і карыснымі ідэямі аб ураджайных градках, азбуцы дызайну ў рубрыцы “Сад і агарод”.

Будзем рады бачыць вас у нашай бібліятэцы, чытайце з задавальненнем!

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации