Заканчваюцца летнія канікулы, дзеці атрымліваюць асалоду ад апошніх летніх дзён, а вось бацькі ў гэты час клапоцяцца аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Таму першы этап акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці!” вызначаны ў аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў і адзення для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
У Дзятлаўскім раёне гэты этап акцыі праходзіць у павільёне, дзе рэалізуюцца тавары для школьнікаў. Актыўны ўдзел у правядзенні акцыі штогод прымаюць члены клуба юных ратаўнікоў-пажарных СШ №1 г. Дзятлава. Гэты год для іх не стаў выключэннем. Юныя памочнікі ратаўнікоў пры сустрэчы з пакупнікамі звярталі ўвагу дарослых на бяспеку дзяцей, на тое, што нельга пакідаць непаўналетніх без нагляду.
Асаблівы акцэнт у дыялогу з татамі і матулямі, бабулямі і дзядулямі юныя ратаўнікі зрабілі на небяспецы гульні з агнём, нагадалі аб пажары, які адбыўся ў раёне ў гэтым годзе, прычынай якога стала дзіцячае свавольства з агнём. Дарослыя прайшлі анкетаванне.
Дзеці, якія прыйшлі з дарослымі па пакупкі, змаглі пазнаёміцца з мяккай цацкай — вогнетушыцелем. Важным момантам правядзення акцыі сталі падарункі ад інспектара РАНС тым, хто ўдзельнічаў у віктарыне і даў правільны адказ.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…