Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы выбар”.

Дзеці пабывалі ў РАНС і пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1. Яны ўбачылі рабочыя кабінеты, пакоі адпачынку, сталовую, але самае вялікае захапленне выклікала магчымасць прымерыць баявое адзенне ратаўніка, адчуць яго вагу і прайсці праз задымлены лабірынт, дзе імітаваны сапраўдны пажар. Кожны ўдзельнік змог пасядзець у кабіне спецтэхнікі, даведацца, як працуюць аварыйна-выратавальныя аўтамабілі, задаць пытанні тым, хто кожны дзень рызыкуе жыццём дзеля выратавання іншых.

Затым атрад адправіўся ў АУС райвыканкама, дзе супрацоўнікі міліцыі правялі важную размову аб прававой адказнасці непаўналетніх, паказалі запісы з камер відэаназірання, якія фіксуюць правапарушэнні, патлумачылі, да чаго прыводзяць неабдуманыя ўчынкі, як не стаць ахвярай махляроў, паводзіць сябе ў канфліктных сітуацыях і чаму важна заўсёды заставацца законапаслухмяным грамадзянінам.

На тэрыторыі летніка выхаванцы вучыліся супрацьстаяць ціску аднагодкаў, не паддавацца на небяспечныя прапановы і адстойваць сваю пазіцыю, адпрацоўвалі фігурнае ваджэнне веласіпеда, паўтараючы правілы дарожнага руху. Прынялі ўдзел у хвілінках здароўя аб бяспецы на вуліцы і экалагічным турніры “Знаўцы прыроды Беларусі”. А завяршыўся дзень інтэлектуальнай гульнёй “Святлафор”, дзе замацавалі веды правілаў дарожнага руху.

Не забыліся і пра спорт: прайшлі спаборніцтвы па баскетболе, турнір здаравякоў “Два капітаны”, гадзіна здароўя і спорту.

Каб пазнаваць свет

Выхаванцы палатачнага летніка “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы актыўна падарожнічаюць, вывучаючы мінулае і сучаснасць свайго раёна, краіны. У адзін з дзён ліпеня яны наведалі Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе пабывалі на выставе работ Васіля Бортніка, прайшлі займальную квэст-гульню “Разведчыкі”. Цікавай была экскурсія ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Выхаванцы даведаліся, калі і кім ён быў пабудаваны, якія гістарычныя падзеі з ім звязаны.

Пабывалі і на прадпрыемстве “Лідахарчканцэнтраты”, якое з’яўляецца буйным вытворцам прадуктаў хуткага прыгатавання, спецый і сухіх сняданкаў. Яны не толькі ўбачылі, як атрымліваюць іх любімы “Хрумсцік”, але і паспрабавалі яго розныя віды, атрымалі салодкія падарункі, а таксама яркія ўражанні.

У час экскурсіі ў Лідскі дзяржаўны гісторыка-мастацкі музей – філіял Лідскі замак  даведаліся пра яго гісторыю, пабывалі ў розных памяшканнях і ўбачылі, як тут жылі людзі і чым займаліся.

Запомнілася дзецям і “салодкая” экскурсія на аграсядзібу “МёдПанацэя”. Яны ўбачылі, як жывуць сем’і пчолак, што такое борці, даведаліся  пра пчаліны “санаторый”, як праходзіць аздараўленне на пчаліных ляжанках. І, вядома ж, пачаставаліся мёдам і травяным чаем.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga               

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

13 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

14 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

14 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

15 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

15 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

17 часов ago