У цэнтры ўвагі – добраўпарадкаванне

На штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні райвыканкама былі ўзняты тэмы бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, навядзення парадку на зямлі, вясенне-палявых работ і іншыя.

Актывізуем электронны дакументаабарот

Падводзіць прамежкавыя вынікі па пераходзе арганізацый раённай формы ўласнасці на электронны дакументаабарот на адным з пасяджэнняў райвыканкама было вырашана штоквартальна. Кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч расказаў, што ў першым квартале 2021 года ўзровень выкарыстання сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту па раёне сярод арганізацый раённай формы ўласнасці ўзрос да 42,5 %. Больш актыўнай работы ў гэтым кірунку чакаюць ад аддзела адукацыі райвыканкама і арганізацый яму падначаленых, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, арганізацый, падначаленых аддзелу ідэалагічнай работы, культуры, і па справах моладзі райвыканкама, КСУПаў “Хвінявічы” і Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”.

Дзе быў пажар і дзе палілі расліннасць?

На мінулыім тыдні пажар з гібеллю мужчыны адбыўся ў вёсцы Карытніца, састарэлая жанчына атрымала апёкі. Прычыны здарэння выяўляе Следчы камітэт. Кіраўнік раёна парэкамендаваў на пасяджэнні рабочай групы прааналізаваць работу аглядавай камісіі Парэцкага сельвыканкама.

Узгаранне смецця з далейшым распаўсюджаннем агню на сухую расліннасць адбылося 5 красавіка ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына. Палы сухой расліннасці зафіксаваны ў Дварэцкім, Новаяльнянскім, Дзятлаўскім сельсаветах. На гэтым тыдні прафілактычная работа ў гэтым кірунку ў раёне будзе ўзмоцнена з прыцягненнем вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Выяўлены крадзеж у гаспадарцы

Па выніках агляду мехдвароў гаспадарак раёна, які ладзіўся на мінулым тыдні, былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці асобы, якія дапусцілі парушэнні пры захоўванні металалому. Таксама міліцыяй праведзена 8 рэйдаў, 6 з якіх – па праверцы вартавой аховы і асветленасці сельгасаб’ектаў. Аднаго вартаўніка малочнатаварнай фермы на працоўным месцы не засталі. Два рэйды праводзіліся па выяўленні крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў: устаноўлена, што работнік КСУП “Вензавец” скраў 30 літраў дызельнага паліва.

Кіраўнік раёна даручыў праваахоўнікам прадоўжыць праверку захаванасці матэрыяльных каштоўнасцяў у гаспадарках раёна.

Добраўпарадкаванню – зялёнае святло

Актыўна ў раёне прайшоў “Тыдзень лесу”, работа па высадцы дрэў у лясных масівах будзе прадоўжана на гэтым тыдні і ў час Рэспубліканскага суботніка.

У рамках Года народнага адзінства праходзіць акцыя “Пасадзі дрэва”. З’яўляюцца маладзенькія пасадкі і ў населеных пунктах Дзятлаўшчыны. 21 красавіка ліставыя пароды дрэў каля абеліска Славы ў Дзятлаве збіраюцца садзіць члены моладзевага парламента.

Увогуле, бягучы тыдзень скіраваны на навядзенне парадку на зямлі: арганізацыі раёна павінны ачысціць замацаваныя за імі тэрыторыі, актыўнасці чакаюць і ад жыхароў населеных пунктаў. Расце тэмпературны фон, таму камунальнікі збіраюцца прыступіць да ямачнага рамонту вуліц. Работа па выдаленні дрэў і ачыстцы тэрыторыі ад кустоўя ідзе на могілках гекаторых вёсак раёна. Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правядуць маніторынг на наяўнасць несанкцыянаваных звалак на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, разам з райЦГЭ яны правераць і суб’екты гаспадарання.

Сеюць і рамантуюць кормаўборачную тэхніку

Гаспадаркі Дзятлаўшчыны ўжо пасеялі 69 % ранніх яравых культур. На гэтым тыдні збіраюцца прыступіць да сяўбы лёну. Сярод надзённых задач – уносіць арганічныя ўгнаенні пад ворыўныя культуры, пачаць рамонт кормаўборачнай тэхнікі, праверыць насенне кукурузы.

Вясенне-палявыя работы ў раёне ідуць на дастойным узроўні: ад мінулагодняга графіка адстае ўсяго на 4 дні, але на гэтым тыдні плануецца “нагнаць” упушчаны з-за холаду час.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

16 минут ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 часа ago

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

4 часа ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

5 часов ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

5 часов ago