У цэнтры ўвагі – будаўніцтва арэнднага жылля

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам.

На базе гарпасёлка Наваельня прайшла нарада з удзелам намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Рамашкі, намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Шваюнова, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Жука, старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Міхаіла Петуха, старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

У ходзе сустрэчы была дадзена ацэнка выканання ў Гродзенскай вобласці, Дзятлаўскім раёне даведзеных на 2025 год заданняў па будаўніцтве жылля, у тым ліку арэнднага, і планаванні праграмы жыллёвага будаўніцтва на 2026 год для найбольш запатрабаваных спецыялістаў з улікам уключэння ў абарот пустуючага арэнднага жылля. Таксама абмяркоўвалася работа, якая праводзіцца арганізацыямі па будаўніцтве арэнднага жылля для сваіх работнікаў у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2024 г. № 344 “Аб субсідзіраванні юрыдычных асоб пры ўзвядзенні і набыцці жылых памяшканняў”.

Аб комплексным развіцці гарпасёлка Наваельня і правядзенні работ у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь расказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Удзельнікі нарады наведалі аб’ект рэканструкцыі дома пад арэнднае жыллё і пазнаёміліся з ходам будаўнічых работ.

Рабочая нарада прадоўжылася ў Дзятлаўскім райвыканкаме, дзе былі падведзены вынікі сустрэчы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

11 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

12 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

12 часов ago